На беларускае тэлебачаньне ўрэшце дапусьцілі прадстаўнікоў апазыцыі, кандыдатаў у прэзыдэнты. Дазволілі ў дзьвюх паўгадзінных выступанах прамаўляць усё, што заўгодна — без купюр, без цэнзуры. Якое ўражаньне ад тэлеэфіру ў саміх палітыкаў, як іх публічныя выступы ацэньваюць прафэсіяналы?
Фразы кшталту «абіралі прэзыдэнта, а абралі цара», «да зьмены ўлады засталося некалькі тыдняў», «апошняя дыктатура Эўропы», «КДБ будзе распушчаны» гучалі ў беларускім эфіры ўпершыню. Але ці даносяць кандыдаты ў прэзыдэнты свае праграмы, думкі і, як цяпер модна казаць, «мэсэджы» да электарату? Як іх успрымаюць гледачы?
Палітоляг Сьвятлана Навумава выказала сваё меркаваньне, што да фармату, які ЦВК вызначыла для кандыдатаў — два разы па 30 хвілінаў у эфіры без выкарыстаньня музычных «адбівак», «джынглаў», аўдыё- і відэаролікаў:
«Усе яны пастаўленыя ў вельмі неспрыяльныя ўмовы. Любога з нас пасадзі на такі брыдкі сіні фон, прымусь глядзець у адну кропку і забарані рухацца — ведаеце, ніхто з нас выглядаць добра ня будзе, уключна зь дзейным прэзыдэнтам. Я ўяўляю, як бы ён выглядаў на гэтым фоне… Што да прэтэнзіяў да іх, трэба неяк зьнізіць градус».
А крытыкі на адрас кожнага з кандыдатаў, што выступілі ў радыё- і тэлеэфіры, вельмі шмат. Інтэрнэт стракаціць артыкуламі з назвамі кшталту «Ганьба ў прамым эфіры», на форумах не адгукнуўся толькі лянівы. А як пачуваліся ў эфіры самі кандыдаты?
Алесь Міхалевіч выступаў у тэлеэфіры ў першы дзень. Вялікага досьведу публічных выступаў ня мае.
«Жанр „гаворачай галавы“ — гэта самы няўдзячны жанр. Нам было забаронена ўзяць у студыю аўдыёвізуальную інфармацыю, ставіць нейкія свае ролікі. Было сказана: вось 30 хвілін, і гавары ў камэру, што хочаш.
Грымёр зрабіў нейкія элемэнтарныя рэчы, пасьля завялі ў студыю, паказалі, дзе мы будзем сядзець, як будзе скіраваная камэра, дзе будзе адваротны адлік часу. На маю просьбу, ці можна адваротны адлік адключыць, а ўключыць за 5 хвілін да канца, сказалі, што не, ён будзе ўвесь час. Гэта, зразумела, у нейкім сэнсе ўвагу адцягвала. Агульна-мінімальная інфармацыя была».
Палітык Мікола Статкевіч — прамоўца са стажам. На мітынгах, вулічных акцыях выступае ўжо гадоў 20. Некалі ўдзельнічаў у тэледэбатах з кіраўніком Белдзяржтэлерадыё кампаніі Аляксандрам Зімоўскім. Вось што ён распавёў пра свае ўражаньні ад апошняга наведваньня БТ у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты:
«З боку пэрсаналу — такое ўражаньне добразычлівае, але крыху напалоханае. Нейкі малады чалавек спрабаваў мне нешта доўга тлумачыць наконт парушэньня закону. Што да паводзінаў у кадры, асабліва нічога не тлумачылі. У мяне адзіная прэтэнзія: відавочна, што ракурс быў — „гаворачая галава“, нават рукі не былі бачныя, толькі кавалак стала. Гэта каб жэстыкуляцыя была абцяжараная. І самае галоўнае — дрэннае асьвятленьне. Нават мае знаёмыя заўважылі, што цені пад вачыма. Відно, што не стараліся. Што да грыму, пудрай раз мазанулі, і гатоў».
Што да працы рэжысэраў, тэлеапэратараў, асьвятляльнікаў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, якая аддала тэлебачаньню больш за тры дзясяткі гадоў, заўважае:
«Такое адчуваньне, што яны ставяцца да выступоўцаў, ну, не як да ворагаў, але ня вельмі прыязна… Канечне, іх абавязак — патлумачыць, паказаць, куды глядзець. Але, падаецца, што яны залішне гэтым не пераймаліся. Яны падкажуць тым, хто будзе ад улады, дэпутатам. Канечне, што залежыць ад таго, як рэжысэр скажа: „Увага! Не хвалюйцеся, вы ў кадры. Запальваецца агеньчык — пачынаем размаўляць“. Ад голасу, ад манэры рэжысэра шмат залежыць».
Усе кандыдаты былі пастаўлены ў аднолькавыя ўмовы. Тэлежурналіст зь вялікім стажам Леанід Міндлін такім чынам ацаніў выступы кандыдатаў:
«Найбольш моцнае ўражаньне — гэта, безумоўна, Саньнікаў. Па-першае, вельмі моцны тэкст, радыкальны тэкст. Другая палова яго выступу была больш эмацыйнай. Спадабаўся Статкевіч. Ён размаўляў. Ён размаўляў з гледачом, размаўляў з электаратам, меў некага на ўвазе, да некага пэрсанальна зьвяртаўся. Ну, ад Кастусёва вельмі складанае ўражаньне, і па зьмесьце, і па тым, як гэта адбывалася. Шчыры чалавек, з народу, са Шклова. Атрымаўся такі добры сялянскі дзядзька. Вось гэта запомнілася. А ўсё астатняе — маю вельмі шмат пытаньняў да яго праграмы».
Палітоляг Сьвятлана Навумава такім чынам ацаніла выступы кандыдатаў, якія былі ў эфіры ад панядзелка да серады:
«Мне, як ні дзіўна, больш за ўсіх спадабаўся Статкевіч. Ён казаў вельмі шчыра, ад душы. Мне яго слухаць было ня сумна. Што да нашай моладзі, Міхалевіча і Рымашэўскага, то яны былі сумнаватыя. Што да Саньнікава, то тут адчуваўся досьвед публічных выступаў, хаця і яго не прамінула хваляваньне, ён крыху нэрваваўся і дастаткова шмат чытаў па паперцы. Адчуваецца, што ў Кастусёва зусім мала вопыту, але, у прынцыпе, ён сказаў усё, што звычайна кажа любы прадстаўнік партыі БНФ. Толькі, бадай, Дзьмітры Вус выклікаў такое шчырае шкадаваньне…»
Народную артыстку, дыктара зь вялікім стажам Зінаіду Бандарэнку найбольш уразіў тэлевыступ Андрэя Саньнікава.
«Ён найбольш прыемнае ўражаньне пакінуў, таму што ён хоць усьміхаўся. Хаця напружаныя ўсе, напружаныя, таму што гэта першы іх публічны выступ. Трэба было вельмі даўно рыхтавацца. А ў нас, як заўсёды, усё ў апошнюю хвіліну. Вось гэтае разьняволеньне — яно ж не прыходзіць адразу, з адной-дзьвюх сустрэч, заняткаў. Гэта цэлая сыстэма практыкаваньняў на разьняволеньне, на свабодныя паводзіны ў кадры, умець карыстацца рукамі, усьмешкай, вачыма, унутранай усьмешкай… Тут жа цэлая школа ёсьць…»
Наперадзе ў кандыдатаў у прэзыдэнты яшчэ па адным, а ў некаторых і па два выступы. Тэлежурналіст Леанід Міндлін дае такія парады:
«Такая „гаворачая галава“. Гэта павінны ўлічваць тыя, хто выступае. Таму трэба гаварыць больш эмацыйна, гэта дынамікі дадае. Трэба больш плястыкі рукамі. Не махаць трэба, а жэстыкуляваць. Памятаеце, як Лукашэнка выкарыстоўвае рукі, якая плястыка моцная. Усё, што ён кажа, ён акцэнтуе рукамі, жэстам».
Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка таксама гатова падзяліцца сакрэтамі прафэсійнага майстэрства:
«Для тых, хто выступае: трэба ўмець весьці і трымаць дыялёг з тэлегледачамі. А дыялёгу няма, на жаль. Чалавек размаўляе сам-насам з камэрай, а на самой справе ён вядзе дыялёг з тэлегледачом. Трэба больш задаваць пытаньняў і адразу ж самому на іх адказаць. І будзе лягчэй».
На Захадзе публічныя палітыкі карыстаюцца дапамогай іміджмэйкераў, дарадцаў. Раяцца, як апранацца, як павозіць сябе перад аўдыторыяй. Натуральна, зьвяртаюцца па дапамогу да так званых сьпічрайтэраў, якія дапамагаюць падрыхтаваць прамову. Пытаюся ў Леаніда Міндліна, ці выкарыстоўваюць беларускія палітыкі парады адмыслоўцаў?
«Магчыма, з кімсьці і займаліся. Але, паколькі ў нас і дэмакратыі няма, у нас няма ні іміджмэйкераў, ні дарадцаў у гэтай сфэры. Пакуль што большасьць кандыдатаў лічыць, што гэта ім ня трэба. Маўляў, яны самадастатковыя, яны прыйдуць на тэлебачаньне, і гэтым ужо будуць цікавыя. Мне здаецца, гэта вялікая памылка».
Натуральна, калі чалавек ідзе ў вялікую палітыку, ён павінен быць асобай публічнай, умець дасьціпна, трапна і зразумела данесьці сваю праграму да электарату. Ня кожнаму дадзена ад прыроды быць трыбунам, прамоўцам. Гэтаму трэба вучыцца.

Для тых, хто выступае: трэба ўмець весьці і трымаць дыялёг з тэлегледачамі. А дыялёгу няма, на жаль.