Расея будзе ствараць новыя вайсковыя базы за мяжой

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што ў Расеі ёсьць ідэі для стварэньня новых вайсковых базаў за мяжой. "У гэтым сэнсе нашы цяперашнія партнэры маюць значна лепшыя ўмовы, таму што яны панатыкалі сабе базаў у самых розных частках сьвету", -- падкрэсьліў Мядзьведзеў.

Заява прагучала на сустрэчы прэзыдэнта Расеі з удзельнікамі збору камандзіраў злучэньняў Узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.