Арыштаваныя 4 сябры Незалежнай выбарчай камісіі Аўганістану

Пракуратура Аўганістану паведаміла пра арышт высокапастаўленых сяброў Незалежнай выбарчай камісіі і распачала новую крымінальную справу паводле фактаў фальшаваньня вынікаў галасаваньня. Галоўны пракурор краіны Махамад Ісхак Алко назваў абвяшчэньне ў сераду вынікаў парлямэнцкіх выбараў "заўчасным", таму што расьсьледаваньне фактаў фальшаваньня незавершанае.

Намесьнік галоўнага пракурора Рахматула Назары паведаміў, што арыштаваныя чатыры чалавекі. Вынікам новага расьсьледаваньня можа стаць трэці пералік бюлентэняў, пададзеных на парлямэнцкіх выбарах.