ЦВК апублікавала дэклярацыі аб даходах кандыдатаў у прэзыдэнты. Самым багатым аказаўся Аляксандар Лукашэнка, які задэкляраваў прыбыткі памерам звыш 94 мільёнаў рублёў. Які кандыдат, багаты, бедны альбо зь сярэднім даходам сёньня больш прываблівае электарат? Ці можа стаць прэзыдэнтам чалавек, які ня мае ніякіх даходаў? Як зьмяніўся ў гэтым сэнсе імідж Аляксандра Лукашэнкі ад першых выбараў у 1994 годзе? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі.
Цыганкоў: Які ўплыў на меркаваньні электарату могуць дэклярацыі аб даходах кандыдатаў? Які прэтэндэнт, багаты, бедны альбо зь сярэднім даходам, можа больш прывабіць сёньняшняга выбаршчыка?
Быкоўскі: Я ня бачыў сацыялягічных дасьледаваньняў на гэты конт, таму магу выказаць толькі сваё асабістае ўражаньне. Мне падаецца, што ёсьць пэўны цэнз. Калі цалкам нулявыя даходы, то, відавочна, спрацуе насьцярожанасьць, «а што гэта за асоба?». Узьнікае пытаньне: а чаму ў гэтага кандыдата няма ніякіх даходаў?
Напрыклад, што тычыцца Саньнікава, то, напэўна, ягоныя выбарнікі будуць прымаць рашэньне не з-за ягоных нулявых даходаў, а паводле іншых меркаваньняў. Што тычыцца прадпрымальніка Цярэшчанкі, у якога таксама афіцыйна нулявыя даходы, то тут, магчыма, узьнікнуць пытаньні, як гэта можа быць.
Я ня думаю, што дастаткова вялікія даходы прэзыдэнта будуць неяк асабліва ўплываць на меркаваньне тых, хто будзе галасаваць за ці супраць яго. Што да іншых, то 75 мільёнаў Міхалевіча ці 7 мільёнаў Раманчука, відаць, будуць, адным з чыньнікаў, але ня самым галоўным.
Цыганкоў: У 1994 годзе сацыяльна-эканамічная абстаноўка ў краіне была іншая, і кандыдат Лукашэнка відавочна прэзэнтаваў сябе як абаронцу найбольш бедных і абяздоленых слаёў грамадзтва. Адпаведным быў і ягоны імідж, ён даказваў, што ў яго ёсьць адзін пінжак, які парвалі падчас інцыдэнту ў Вярхоўным Савеце. Выглядае, што імідж істотна зьмяніўся з тых часоў?
Быкоўскі: Прэзыдэнт і ня мусіць гуляць у беднага. Так, за Лукашэнкам афіцыйна не запісана ніякай маёмасьці, але заробак у яго дастаткова вялікі. Але ці зьмяніўся ягоны мэсыдж насельніцтву? Я пагаджуся, што зараз Лукашэнка ўжо зьвяртаецца ня толькі да бедных, але і да сярэдняй клясы, да прадпрымальнікаў, даказваючы, што і ў новы тэрмін ён можа быць ім карысны. Іншая справа — я сумняваюся, што ён іх пераканае.
Што да астатніх кандыдатаў, то добра вядома, што беларуская апазыцыя вельмі абмежаваная ў сродках, шмат хто ня мае магчымасьці мець нармальнае месца працы. Так што, калі гэтае пытаньне падаць у правільным ключы, то яно будзе працаваць ня толькі ў бок афіцыйнай прапаганды.
Быкоўскі: Я ня бачыў сацыялягічных дасьледаваньняў на гэты конт, таму магу выказаць толькі сваё асабістае ўражаньне. Мне падаецца, што ёсьць пэўны цэнз. Калі цалкам нулявыя даходы, то, відавочна, спрацуе насьцярожанасьць, «а што гэта за асоба?». Узьнікае пытаньне: а чаму ў гэтага кандыдата няма ніякіх даходаў?
Напрыклад, што тычыцца Саньнікава, то, напэўна, ягоныя выбарнікі будуць прымаць рашэньне не з-за ягоных нулявых даходаў, а паводле іншых меркаваньняў. Што тычыцца прадпрымальніка Цярэшчанкі, у якога таксама афіцыйна нулявыя даходы, то тут, магчыма, узьнікнуць пытаньні, як гэта можа быць.
Я ня думаю, што дастаткова вялікія даходы прэзыдэнта будуць неяк асабліва ўплываць на меркаваньне тых, хто будзе галасаваць за ці супраць яго.