Украіна: пратэсты прадпрымальнікаў аднаўляюцца

У Кіеве каля 4 тысяч дробных гандляроў аднавілі пратэсты супраць ратыфікаванай нядаўна падатковай рэформы. Дэманстранты заклікалі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча накласьці вета на згаданы дакумэнт, сьцьвярджаючы, што рэформа прывядзе да разарэньня малога бізнэсу.

Новы законапраект скасоўвае спрошчаную падатковую сыстэму для малога бізнэсу. У выніку падатковы цяжар можа павялічыцца для соцень тысяч прадпрымальнікаў.

Раней Януковіч выказаў гатовасьць да перамоваў зь ініцыятарамі пратэстаў.