Міхалевіч: “Я не хачу ўдзельнічаць у спаборніцтве абяцаньняў кандыдатаў”

Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч — другі кадыдат на прэзыдэнта, які выступаў па беларускім тэлебачаньні з прамовай. Міхалевіч выступаў на расейскай мове з устаўкамі па-беларуску. Выступ ён ладзіў у форме адказаў на пытаньні з сайту і сустрэчаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Аляксея Міхалевіча, 22.11.2010, ч.1



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Аляксея Міхалевіча, 22.11.2010, ч.2



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Аляксея Міхалевіча, 22.11.2010, ч.3



Тэзы выступаў:


• Эканамічны рост. Умовы для малога і сярэдняга бізнэсу.

• Эфэктыўная дзяржава — падзел уладаў. Рэформа мясцовага самакіраваньня.

• Наша эканамічная мадэль была эфэктыўна ў 90-х гадах і першых гадах цяперашняга стагодзьдзя. Цяпер — не.

• За 20 гадоў не пабудавана ніводнага буйнога прадпрыемства. Звышпрыбыткаў цяпер няма, і, думаю, іх ня будзе.

• Як стаўляюся да Мытнага зьвязу? Калі ён будзе эфэктыўным — буду рабіць высновы.

• Менш ідэалёгіі — больш эканомікі!

• Крэдыты, якія бралі былыя ўлады, трэба будзе вяртаць. Інакш да нас не прыдуць патэнцыйныя інвэстары.

• Мяне не палохаюць інвэстыцыі з Расеі. Як і іншыя... Але шмат хто з расейскіх інвэстараў — беларусы, якія працуюць там.

• Чаго чакаць вайскоўцам? Войска патрэбна. У сьвеце — шмат канфліктаў. Я прапаную, каб Беларусь была нэўтральнай дзяржавай.

• Кожны афіцэр павінен быць упэўнены, што пасьля сканчэньня службы атрымае дом пад Менскам. Служба павінна быць прэстыжнай.

• Ці патрэбная амністыя? Я не прыхільнік шматлікай амністыі. Большасьць сядзіць за злачынствы. Але шмат — за эканамічныя злачынствы. Трэба зрабіць прадуманую амністыю за эканамічныя злачынствы.

• Я — за прыватную ўласнасьць на зямлю. Права ўласнасьці на зямлю павінна быць гарантаванае.

• Мы павінны наладжваць стратэгічнае партнэрства як з Расеяй, так і з Эўразьвязам. Побач — Украіна. Скандынавія важная. Добрыя адносіны павінныя быць як на Захадзе, так і на Ўсходзе.

• У бліжэйшыя 10 гадоў уступленьне Беларусі ў Эўразьвяз — нерэальнае. Але партнэрства павінна стаць сур’ёзным прыярытэтам.

• Трэба зрабіць, каб жыхары Эўразьвязу маглі езьдзіць да нас без візаў.

• Павінная быць мадэрнізацыя ўлады.

• Я прыхільнік таго, каб прэзыдэнт мог абірацца на сваю пасаду 2 разы.

• Павінна быць незалежнасьць судоў. Пакуль яны стаяць на абароне інтарэсаў дзяржавы.

• Наконт пытаньня пра вяртаньне да парлямэнцкай рэспублікі стаўлюся негатыўна. Павінен быць пост прэзыдэнта. Ён павінен ачольваць выканаўчую ўладу

• Я супраць прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Межы Эўропы не павінныя перакройвацца. Інакш зьявіцца шмат гарачых кропак.

• Я не абяцаю павышэньня пэнсій. Пасьля павышэньня — рост цэнаў, інфляцыя.

• Але калі будзе эфэктыўная эканоміка — дзеці будуць атрымліваць прыстойную зарплату.

• Барацьба з п’янствам. У асноўным прадаюцца чарніла, бырла. Павіннна быць забарона на моцныя пладова-ягадныя віны. А на добрыя вінаградныя віны трэба адмяніць акцызы.