Старшыня міжнароднага камітэту парлямэнту Чэскай Рэспублікі Давід Вадражка і ягоны намесьнік Ян Гамачак бачаць пэўныя знакі лібэралізацыі ў Беларусі. Аднак яны занепакоеныя тым, што прыкметы дэмакратызацыі могуць насіць толькі касмэтычны характар. Пра гэта чэскія парлямэнтары, якія тры дні знаходзіліся ў Беларусі, гаварылі сёньня на разьвітальнай прэсавай канфэрэнцыі.
Мэта візыту Давіда Вадражкі і Яна Гамачака ў Менск — вывучэньне сытуацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама стану правоў чалавека. Чэскія парлямэнтары сустракаліся з кандыдатамі ў прэзыдэнты Рыгорам Кастусёвым і Алесем Міхалевічам, сустаршынём грамадзянскай кампаніі «За свабодныя выбары 2010» Віктарам Карняенкам, лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама з апазыцыйнымі палітыкамі, праваабаронцамі, палітолягамі. Сёньня раніцай іх прыняў намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.
Некаторыя прыкметы лібэралізацыі чэскія парлямэнтары ўбачылі ў выбарчай кампаніі. Прынамсі Давід Вадражка заявіў:
«Заўважылі мы пэўныя паляпшэньні ў ходзе перадвыбарчай кампаніі. Напрыклад, яны бачныя ў тым, што палітычныя партыі цяпер маюць большае прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях. Але магу сказаць, што гэта паляпшэньне мае характар касмэтычны».
Старшыня міжнароднага камітэту лічыць: у дэмакратычнай краіне гарантыі апазыцыі павінны быць зафіксаваныя ў заканадаўстве:
«Не хацеў бы карыстацца моцнымі выразамі, але было б значна лепш, калі б палітычныя партыі, палітычныя сілы былі прадстаўленыя ў выбарчых камісіях значна болей. Так, як гэта робіцца ў Чэскай Рэспубліцы, дзе ўсе палітычныя партыі маюць гарантаванае права мець сваіх прадстаўнікоў у камісіях. І гэтае права замацаванае ў законе.
Калі сьцьвярджаецца пра дэмакратычнасьць выбараў, то прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў у камісіях павінна быць болей. Калі б адбылася такая зьмена, то гэта наблізіла б Беларусь да эўрапейскіх стандартаў».
Спэцыяліст у галіне выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер кажа: праблема заканадаўчай гарантыі палітычным партыям Беларусі месцаў у выбарчых камісіях — гэта «праблема з барадою»:
«Пытаньне пра зьмену выбарчага заканадаўства і ўключэньне ў выбарчыя камісіі найперш прадстаўнікоў палітычных партыяў стаяла з моманту падрыхтоўкі першых законаў сувэрэннай Беларусі ў выбарчай галіне. І пры падрыхтоўцы Выбарчага кодэксу. І на перамоўным працэсе паміж уладамі і апазыцыяй у 1999-м годзе. Гэта пытаньне з далёкай гісторыяй.
У нас так атрымалася, што да палітычных партыяў адносяцца, як да несур’ёзнага суб’екту. І першы зрух быў толькі летась, калі паўнамоцтвы палітычных партыяў пачалі паціху напаўняцца ў выбарчым заканадаўстве. Цяпер у выбарчых камісіях павінна быць ня менш за траціну прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Але і гэта вельмі і вельмі маленькі крок насустрач нармальнаму прынцыпу поўнага ўдзелу палітычных партыяў у выбарчым працэсе».

Было б значна лепш, калі б палітычныя партыі, палітычныя сілы былі прадстаўленыя ў выбарчых камісіях значна болей.