"Выбарчая кампанія зьнешне праходзіць больш дэмакратычна, але што да выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу, тут лібэралізацыі ня бачна", — такую выснову зрабілі актывісты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па выніках заканчэньня чарговага этапу выбараў: рэгістрацыі кандыдатаў, праверкі скаргаў і вызначэньня месцаў для правядзеньня агітацыі.
Рэгістрацыя кандыдатаў адбывалася бяз значных абмежаваньняў права кандыдатаў быць абранымі, але праваабаронцы адзначаюць закрытасьць працэдуры праверкі подпісаў. "У выніку мы не выключаем маніпуляцый з боку выбарчых камісій, бо палітычныя матывы падчас рэгістрацыі былі больш яўныя, чым юрыдычныя", — кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
З 51 скаргі, пададзенай у камісіі, былі задаволеныя толькі 3, адзначаюць праваабаронцы . Яны мяркуюць, што рэальна не правяраліся факты, калі зьбіральнікаў подпісаў не пускалі ў студэнцкія інтэрнаты, а таксама скаргі на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу для збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Тое, што правяраючыя не знайшлі ніводнага парушэньня падчас збору подпісаў да Аляксандра Лукашэнку, праваабаронцы лічаць паказьнікам. "Улады дзейнічалі паводле прынцыпу: мы вас не чапаем, і вы нас не чапайце", — мяркуе старшыня БХК Алег Гулак.
Паводле дадзеных праваабаронцаў, ужо пачалася арганізацыйная падрыхтоўка для забесьпячэньня датэрміновага галасаваньня ў памерах, якія патрэбныя ўладзе. "Паводле нашых дадзеных, да вышэйшых навучальных установаў даведзены ліміт у 90% удзелу студэнтаў у датэрміновым галасаваньні. Зьвесткі будуць правярацца, але падставы ім давяраць сапраўды ёсьць", — кажуць удзельнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".