Нарвэскі нобэлеўскі камітэт заявіў, што, магчыма, сёлета цырымонія ўручэньня ганараваньня Нобэлеўскай прэміі міру можа не адбыцца. Гэта зьвязана з тым, што ні сам ляўрэат – кітайскі дысыдэнт Лю Сяобао, ні нехта зь яго сям’і, хутчэй за ўсё, ня здолеюць прыехаць у Осла.
Лю Сяобао знаходзіцца ў турме па абвінавачваньні ў “падрыўной дзейнасьці, а ягоная жонка знаходзіцца пад хатнім арыштам. Паводле сакратара Нарвэскага нобэлеўскага камітэту Гэйра Лундэстада, ніхто зь іншых блізкіх ляўрэата не заявіў пра намер прыехаць на цырымонію ўручэньня, якая заплянаваная на 10 сьнежня.