Сёньня ў прэс-цэнтры Дома Прэсы прайшоў круглы стол «Літаратура ў вірлівых варунках сучаснасьці: папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў у тэле-, радыёэфіры і кінэматографе». Найбольш вострую дыскусію выклікаў менавіта кінэматограф. Чаму нацыянальная студыя «Беларусьфільм» не экранізуе творы беларускіх літаратараў?
Абмеркаваньне пачалося з жартаў: кінэматаграфісты настойвалі, што насамрэч знакамітая фраза Леніна пра кіно гучала інакш: «У пэрыяд непісьменнасьці для нас важнейшымі з мастацтваў зьяўляюцца кіно і цырк».
Літаратары, рэдактары часопісаў, літаратуразнаўцы, робячы грунтоўныя даклады пра росквіт беларускай літаратуры, настойвалі на тым, што пісьменьнікаў у нас шмат, і іх творы вартыя экранізацыі.
Выкладчыца Інстытуту журналістыкі БДУ, аглядальніца аддзелу крытыкі газэты «Літаратура і мастацтва» Ірына Шаўлякова перакананая:
«У нас даволі моцная плынь сацыяльна-псыхалягічнай прозы, унутры якой вылучаецца філязофска-псыхалягічная проза. Я ня ведаю, ці гатовы наш кінэматограф зараз засвоіць гэта. Але тое, што сярод твораў Віктара Казько, Карамазава, Анатоля Кудраўца, Федарэнкі ёсьць творы, вартыя экранізацыі, я перакананая. Ёсьць яшчэ такая плынь лірычнай прозы, якая, на мой погляд, надзвычай кінэматаграфічная: я маю на ўвазе навэлы Ўладзімера Сьцяпана альбо прозу апошніх гадоў Леаніда Дранько-Майсюка. Я ня думаю, што ў нас абсалютная адсутнасьць твораў, якія можна было б пакласьці ў аснову кінасцэнару ці тэатральнай пастаноўкі».
Вядучы рэдактар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Рыта Шаграй адказала, што ўсе аўтары, якія называліся, былі на кінастудыі ў так званым «сцэнарным партфэлі». Але, на яе думку…
«Многія творы, на жаль, не адаптуюцца ніякім чынам да кінаэкрану, паколькі ў кіно ёсьць свае законы. Пакуль што з празаікаў больш за ўсё падыходзяць да экранных пастановак раманы Людмілы Рулеўскай, таму што ў яе ёсьць дзеяньне, ёсьць інтрыга, ёсьць героі. Выбачайце мяне, спадары літаратары, але ў нас няма нейкай агульнай ідэі, героя, якія б былі цікавыя ня толькі нам самім, а яшчэ і нашым сябрам, якія купяць карціну. Таму што кіно — мастацтва дарагое. Трэба каб кіно купілі ня толькі шэсьць абласьцей, а каб Расея зацікавілася нашым прадуктам, Украіна. Такіх твораў нашых беларускіх аўтараў, на жаль, няма».
Выступленьне Рыты Шаграй выклікала проста шквал абурэньняў. Чаму не бяруць экранізаваць творы? Яна адказала такім чынам:
«Таму што ў літаратуры толькі адна асаблівасьць: местачковасьць. Мы ня можам тое, што ў нас выдаецца, паказаць нават у Расеі»
Голас: «А Кустурыца паўстаў са сваімі мясцовымі маленькімі героямі…»
Шаграй: «Так, я хацела, каб дарасьлі да Кустурыцы. Але Кустурыца сам яшчэ і сцэнарыст».
Вядомы беларускі сцэнарыст Уладзімер Халіп кажа, што зь беларускім кінэматографам сытуацыя крытычная:
«Студыя, якая працуе пад мудрым кіраўніцтвам нашага „чырвонага дома“, нічога ня можа даць вартага пэўнага мастацкага ўзроўню. І таму там ідзе такая звычайная, звыклая, шэрая халтура. Экранізуюцца творы пераважна міліцэйскага генэрала, які ўзначаліў праўладную літаратуру. А тое, што яны экранізуюць калі-небудзь Караткевіча — крый Божа, каб гэта адбылося! Калі нарэшце будзе нармальная ў нас краіна — будзе і нармальны кінэматограф, і нармальная літаратура, Так што варта крыху пачакаць. А цяпер чаканьні гэтыя болей чым наіўныя».
Што да экранізацыі раману Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», пытаньне пакуль адкрытае. Тлумачэньні Рыты Шаграй:
«Замова была міністра культуры асабіста. Сцэнар быў замоўлены маладому аўтару Аляксандру Качану. Фільм будзе на беларускай мове, у чатырох сэрыях. Была ўмова Алены Сянкевіч, што рэжысэрам будзе Мікалай Пінігін. Але ён тэатральны рэжысэр, таму пакуль складана сказаць, што з гэтага атрымаецца».
Тэатральны рэжысэр Мікалай Пінігін працаваць над фільмам адмовіўся, спаслаўшыся на праблемы з рамонтам Купалаўскага тэатру. Ці адважыцца хтосьці экранізаваць Караткевіча, пакуль невядома.
Абмеркаваньне пачалося з жартаў: кінэматаграфісты настойвалі, што насамрэч знакамітая фраза Леніна пра кіно гучала інакш: «У пэрыяд непісьменнасьці для нас важнейшымі з мастацтваў зьяўляюцца кіно і цырк».
Літаратары, рэдактары часопісаў, літаратуразнаўцы, робячы грунтоўныя даклады пра росквіт беларускай літаратуры, настойвалі на тым, што пісьменьнікаў у нас шмат, і іх творы вартыя экранізацыі.
Выкладчыца Інстытуту журналістыкі БДУ, аглядальніца аддзелу крытыкі газэты «Літаратура і мастацтва» Ірына Шаўлякова перакананая:
«У нас даволі моцная плынь сацыяльна-псыхалягічнай прозы, унутры якой вылучаецца філязофска-псыхалягічная проза. Я ня ведаю, ці гатовы наш кінэматограф зараз засвоіць гэта. Але тое, што сярод твораў Віктара Казько, Карамазава, Анатоля Кудраўца, Федарэнкі ёсьць творы, вартыя экранізацыі, я перакананая. Ёсьць яшчэ такая плынь лірычнай прозы, якая, на мой погляд, надзвычай кінэматаграфічная: я маю на ўвазе навэлы Ўладзімера Сьцяпана альбо прозу апошніх гадоў Леаніда Дранько-Майсюка. Я ня думаю, што ў нас абсалютная адсутнасьць твораў, якія можна было б пакласьці ў аснову кінасцэнару ці тэатральнай пастаноўкі».
Вядучы рэдактар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Рыта Шаграй адказала, што ўсе аўтары, якія называліся, былі на кінастудыі ў так званым «сцэнарным партфэлі». Але, на яе думку…
«Многія творы, на жаль, не адаптуюцца ніякім чынам да кінаэкрану, паколькі ў кіно ёсьць свае законы. Пакуль што з празаікаў больш за ўсё падыходзяць да экранных пастановак раманы Людмілы Рулеўскай, таму што ў яе ёсьць дзеяньне, ёсьць інтрыга, ёсьць героі. Выбачайце мяне, спадары літаратары, але ў нас няма нейкай агульнай ідэі, героя, якія б былі цікавыя ня толькі нам самім, а яшчэ і нашым сябрам, якія купяць карціну. Таму што кіно — мастацтва дарагое. Трэба каб кіно купілі ня толькі шэсьць абласьцей, а каб Расея зацікавілася нашым прадуктам, Украіна. Такіх твораў нашых беларускіх аўтараў, на жаль, няма».
Выступленьне Рыты Шаграй выклікала проста шквал абурэньняў. Чаму не бяруць экранізаваць творы? Яна адказала такім чынам:
«Таму што ў літаратуры толькі адна асаблівасьць: местачковасьць. Мы ня можам тое, што ў нас выдаецца, паказаць нават у Расеі»
Голас: «А Кустурыца паўстаў са сваімі мясцовымі маленькімі героямі…»
Шаграй: «Так, я хацела, каб дарасьлі да Кустурыцы. Але Кустурыца сам яшчэ і сцэнарыст».
Вядомы беларускі сцэнарыст Уладзімер Халіп кажа, што зь беларускім кінэматографам сытуацыя крытычная:
«Студыя, якая працуе пад мудрым кіраўніцтвам нашага „чырвонага дома“, нічога ня можа даць вартага пэўнага мастацкага ўзроўню. І таму там ідзе такая звычайная, звыклая, шэрая халтура. Экранізуюцца творы пераважна міліцэйскага генэрала, які ўзначаліў праўладную літаратуру.
А тое, што яны экранізуюць калі-небудзь Караткевіча — крый Божа, каб гэта адбылося!