Улада Злучаных Штатаў зьняла бальшыню абмежаваньняў на камэрцыйнае і аматарскае рыбалоўства ў акваторыі Мэксыканскай заток, якая пацярпела ад аварыі на сьвідравіне брытанскай кампаніі British Petroleum.
Выбух на плятформе Deepwater Horizon, здарыўся напрыканцы красавіка. Супыніць выцек нафты ўдалося толькі на пачатку жніўня.
Пасьля аварыі Вашынгтон увёў часовую забарону на рыбную лоўлю, якая распаўсюджвалася амаль на траціну акваторыі Мэксыканскай затокі.