У "Бібліятэцы Свабоды" папаўненьне: выйшла з друку другая кніга Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда". Яе склалі выбраныя перадачы аднайменнай праграмы нашага радыё, якія гучалі цягам апошніх двух гадоў. Вячаслаў Ракіцкі гутарыць зь вядомымі філёзафамі, гісторыкамі, культуролягамі, пісьменьнікамі пра нацыянальныя і каляніяльныя міты і брэнды двух апошніх стагодзьдзяў. Субяседнікамі -- Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Тацяна Валодзіна, Пятро Васючэнка, Вінцук Вячорка, Алег Гардзіенка, Аляксей Дзермант, Алесь Краўцэвіч, Глеб Лабадзенка, Валянцін Мазец, Тацяна Процька, Зьміцер Саўка, Анатоль Сідарэвіч, Алег Трусаў, Сяргей Харэўскі, Захар Шыбека.
Гэта ўжо дваццаць чацьвёртае выданьне "Бібліятэкі Свабоды".
Карэспандэнтка: "Спадар Ракіцкі, кніга пад такой назвай — "Беларуская Атлянтыда" — была выдадзеная ў бібліятэцы Радыё Свабода чатыры гады таму. Чым адрозьніваецца гэтая кніга ад першай?"
Ракіцкі: "Першая кніга "Беларускай Атлянтыды" мела падзагаловак "Рэаліі і міты эўрапейскай нацыі". У ёй расказвалася пра міты, якія стварала нацыя ў пэўных рэаліях цягам цэлага тысячагодзьдзя. Гэтая кніга прысьвечаная апошнім двум стагодзьдзям, і яе часавая прастора прасьціраецца ад моманту расейскай акупацыі пры канцы васямнаццатага стагодзьдзя да сёньняшняга дня. Такім чынам, мы тут з удзельнікамі маіх перадачаў спрабуем разабрацца з псыхалёгіяй беларусаў, на якой ляжыць адбітак каляніяльнай эпохі".
Карэспандэнтка: "Кніга складаецца з трох разьдзелаў, у якіх цікавыя загалоўкі: "Наша", "Ня нашае наша", "Нашае наша". Патлумачце, калі ласка, што яны азначаюць?"
Ракіцкі: "Беларусы як адна з найстарэйшых нацыяў у Эўропе, дзяржаўная гісторыя якой налічвае больш за тысячу гадоў, цягам гэтае гісторыі вельмі часта траплялі пад уплывы іншых нацыяў, калі Беларусь акупоўвалі ці асымілявалі. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра тое, які адбітак наклала апошняя, расейская, а затым бальшавіцкая акупацыя. Цягам гэтае акупацыі беларусам навязваліся чужыя каштоўнасьці. Выкарчоўвалася са сьвядомасьці беларусаў іх уласная сьвядомасьць і навязваліся чужыя каштоўнасьці. Такім чынам наша станавілася ня нашым, ня нашае далучалася нам, беларусам. У гэтай кнізе ёсьць спроба разабрацца, што ж усё-ткі сёньня ёсьць наша. Прыкладам, балты мы ці славяне, мы самастойная нацыя ці нешта вытворнае, і да таго падобнае. У гэтым якраз і ёсьць сутнасьць падзелу кнігі на тры такія разьдзелы: наша; ня нашае наша — тое, што нам навязалі; і, нарэшце, тое, што ў апошнія трыццаць гадоў змаганьня за незалежнасьць беларуская эліта адваявала і зрабіла "нашым нашым". Маю на ўвазе тут БНР, БНФ, Радзівілаў, Каліноўскага, Скарыну і гэтак далей. Гэта сапраўды нашае наша".
Карэспандэнтка: "Ці будзе ў гэтага двухтомніка працяг?"
Ракіцкі: "Я думаю, што нашы слухачы ўжо цудоўна зразумелі, што праграма "Беларуская Атлянтыда" апошнімі гадамі разьвіваецца цыклямі. Толькі што я завяршыў цыкль "Мудраслоўе", да гэтага быў цыкль "Без бар’ераў", цяпер я разважаю над тым, як цыкль "Без бар’ераў" перарабіць і зрабіць зь яго кніжны варыянт, і маю цікавыя пляны зь "Беларускай Атлянтыдай" на наступны год. Пасьля праваслаўных Калядаў "Беларуская Атлянтыда" зноў выйдзе ў эфір у, на мой погляд, даволі цікавым цыкле, каб ён ператварыўся пасьля і ў кнігу".