Міністры фінансаў ЭЗ абмяркуюць крызіс ў Ірляндыі

Сёньня міністры фінансаў краінаў Эўразьвязу абмяркуюць крызіс запазычанасьці Ірляндыі і дзеяньні, якія б не дазволілі яму распаўсюдзіцца на іншыя краіны. Ірляндыя абвяргае інфармацыю, што нібыта зьвярталася па фінансавую дапамогу, і просіць толькі крэдытаваць банкі, якія пацярпелі ў выніку ўсясьветнага фінансавага крызісу.