На Гаіці больш за 120 чалавек памерлі сёньня ад халеры. Колькасьць ахвяраў хваробы, якая ўжо закранула шэсьць зь дзесяці правінцыяў рэспублікі, павялічылася да 917 чалавек. Колькасьць шпіталізаваных набліжаецца да 15 000.
Мэдыкі асьцерагаюцца, што хваля захворваньняў можа перарасьці ў эпідэмію. Асаблівую заклапочанасьць выклікаюць трушчобы сталіцы краіны Порт-о-Прэнс, дзе жыве больш за мільён грамадзян, што засталіся бяз даху над галавой пасьля разбуральнага землятрусу ў студзені.
Халера распаўсюджваецца праз забруджаную ваду і выклікае моцны панос. Безь неадкладнай дапамогі чалавек можа памерці ад абязводжваньня цягам некалькіх гадзін.