Журналіст Алег Кашын застанецца ў рэанімацыі яшчэ 5-10 дзён

Пацярпелы ад нападу невядомых журналіст маскоўскай газэты "Коммерсант" Алег Кашын застанецца ў рэанімацыі яшчэ 5-10 дзён. Яго стан па-ранейшаму цяжкі. Кашын ў прытомнасьці, але ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх пакуль не адключаны, паведамляюць лекары.

У Маскве сёньня выйшаў спэцыяльны выпуск газэты, прысьвечаны Алегу Кашыну. Яго падрыхтавалі калегі і сябры журналіста. У газэце распавядаецца пра напад на Кашына, падаюцца розныя вэрсіі таго, што здарылася. Аўтары публікацый – журналісты, палітыкі і праваабаронцы. У газэце таксама апублікаваны сьпіс пацярпелых прадстаўнікоў СМІ ў Расеі за апошнія 10 гадоў.