Госьць "Начной Свабоды" – патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, лідэр руху "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў.
Соўсь: Сёньня Вы і яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў заявілі, што дамовіліся пра каардынацыі дзеяньняў у часе выбарчай кампаніі. Перш за ўсё гэта будзе барацьба супраць фальсыфікацыі выбараў, сумесная агітацыйна-інфармацыйная дзейнасьць, супольная міжнародная дзейнасьць. Ці ёсьць гэтая дамова першым крокам да вызначэньня адзінага кандыдата? І якая галоўная мэта вашага аб’яднаньня?
Саньнікаў: Я так стаміўся ад гэтага пытаньня пра адзінага кандыдата. Я ніколі не казаў пра адзінага кандыдата. Я казаў пра моцных кандыдатаў і моцную стратэгію. Тое, што мы зараз спрабуем стварыць. З адзіным кандыдатам тут нічога не атрымаецца.
Соўсь: Хто быў ініцыятарам дамовы і як, на Вашую думку, каму з вас яна больш выгадная?
Саньнікаў: Гэта ўзаемная ініцыятыва. Гэта не было спантанна. Мы абмяркоўвалі гэта яшчэ ўлетку. Потым мы вельмі сур'ёзна адсочвалі, што адбываецца падчас збору подпісаў, як людзі адгукаюцца, на што яны адгукаюцца. Гэта была супольная ініцыятыва, і я ўсьцешаны, што гэта атрымалася.
Соўсь: Выглядае, што Вы здымацца на карысьць іншага ня будзеце. Але самі прымеце, калі хтосьці на Вашую карысьць захоча зьняцца?
Саньнікаў: Калі гаворка ідзе пра Някляева і мяне, мы дамовіліся, што мы працягваем нашыя кампаніі. Не ідзе ўвогуле зараз гаворка аб зьняцьці. Чаму? Бо мы ведаем, што ў нас няма выбару. Робяцца фальсыфікацыі, і павінны ўсе нашы намаганьні накіроўваць на тое, каб мабілізаваць людзей, каб людзі не пайшлі на датэрміновае галасаваньне, каб яны сачылі за фальсыфікацыямі, каб яны папярэджвалі і міжнародных назіральнікаў, і ўнутраных назіральнікаў. Гэта шмат працы. Таму нельга зараз у гэтых катэгорыях разважаць. Адзіны кандыдат – гэта дрэнна.
Соўсь: А чаму дрэнна?
Саньнікаў: Таму што мы гэта ўжо спрабавалі, і нічога не атрымоўваецца. Таму што адзіны кандыдат у нашых умовах – гэта штучнае аб'яднаньне пэўных групаў з рознымі падыходамі. І гэтыя мэханічныя аб'яднаньні ніколі плёну не давалі.
Соўсь: Давайце ўявім, Цэнтравыбаркам зарэгіструе 10 кандыдатаў, усе яны застаюцца ў выбарчым бюлетэні 19 сьнежня. Галасы выбарнікаў з рознай прапорцыяй разьмяркоўваюцца паміж усімі кандыдатамі, але найбольшую колькасьць галасоў нават без істотных фальсыфікацый атрымлівае Аляксандар Лукашэнка. Паводле НІСПД, яны рэйтынг цяпер менш за 50 працэнтаў. За каго людзям прыходзіць на Плошчу? За 2, 3, 4 ці 5 кандыдатаў?
Саньнікаў: Па-першае, няма ў нас ніякіх незалежных дасьледаваньняў. У таталітарнай сытуацыі нельга рабіць аб'ектыўныя незалежныя дасьледаваньні. Таму Гэлап сышоў зь Беларусі ўжо даўно. Па-другое, усе гэтыя дасьледаваньні ўлічваюць фактар страху, што можа быць ад 30% да 35%. І дасьледчыкі чамусьці пра гэта ня кажуць. Таму гэта робіцца, каб падтрымаць рэжым, які пануе ў Беларусі. Людзі прыйдуць адстойваць свой выбар, а не нейкія дасьледаваньні і працэнты.
Соўсь: Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі Вы з Уладзімерам Няклявым адкінулі закіды, што Вы ствараеце «прарасейскі блёк», аднак прызналі, што вітаюць галасы з Расеі на падтрымку апазыцыі і супраць Лукашэнкі. Як Вы расцэньваеце цяперашняе так бы мовіць маўчаньне з боку Расеі адносна выбараў прэзыдэнта Беларусі?
Саньнікаў: Я думаю, што Расея ўжо шмат чаго сказала ўжо, я думаю, што тое, што было сказана, я ўспрымаю як сыгнал таго, што Лукашэнка ўжо не зьяўляецца партнэрам для Расеі, і гэтага дастаткова, каб вырашаць наш лёс і каб сапраўды вырашаць такім чынам, каб аднавіць нармальныя стасункі з Расей, а ня тое, што адбывалася за Лукашэнкам.
Соўсь: Які Ваш прагноз, Расея прызнае выбары?
Саньнікаў: Я бачу, што яны вельмі сур'ёзна настроены назіраць за гэтымі выбарамі. ацэньваць паводле крытэраў выбараў. І тут казаць, прызнае ці не прызнае, я думаю, што няма ніякіх падстаў увогуле прызнаваць гэтыя выбары ні ў кога.
Соўсь: Учора ў інтэрвію Свабодзе Вы выказалі сумнеў, што прэзыдэнт Літвы магла заявіць, што перамога Лукашэнкі можа гарантаваць палітычную і эканамічную стабільнасьць у краіне ды яе незалежнасьць. Але калі б такая пазыцыя, якая безумоўна існуе ў пэўных колах Эўразьвязу, перамагла, і Эўразьвяз падтрымаў і прызнаў перамогу Лукашэнкі на выбарах, што гэта было азначала для дэмакратычнай апазыцыі Беларусі, для тых, хто змагацца за дэмакратычныя зьмены ў краіне?
Саньнікаў: Я ж не адмаўляю, што існуюць лабісцкія групы, якія зацікаўленыя ў захаваньні менавіта дыктатуры. Таму што гэта проста карысна для тых групаў з розных пунктаў гледжаньня. А што будзе адбывацца? Я не хачу зараз разважаць на гэты конт. Мы будзем працаваць з тымі, хто падтрымоўвае правы чалавека, дэмакратыяю, свабоду, незалежнасьць. Ці ў Расеі, ці ў Эўропе.
Соўсь: Паводле згаданага ўжо мной дасьледаваньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў толькі каля 11% апытаных заявілі пра намер узяць удзел у масавых акцыях, патрабуючы зьмены вынікаў выбараў; 24% адказалі, што будуць засмучаныя фактам фальсыфікацыі, але ў мерапрыемствах апазыцыі ўдзельнічаць ня будуць. Абсалютная ж бальшыня — 40% апытаных — згодныя прыняць любы вынік галасаваньня. Нават калі ставіць пад сумнеў гэтыя лічбы, наколькі з такімі настроямі магчымая Плошча, і што трэба рабіць, каб яна такой была?
Саньнікаў: Магчымая. Калі сапраўды ёсьць 11%, гэтага дастаткова для масавага пратэсту. Мы ведаем, што за 11% пойдуць і іншыя. Гэтага дастаткова. Тое, што зараз людзі адгукаюцца на заклікі мяняць уладу, на заклікі паляпшэньня жыцьця ў Беларусі, дэмакратызацыі Беларусі, свабоды ў Беларусі, – гэта відавочна. Для мяне гэта відавочна, я на гэта арыентуюся, а не на тыя лічбы, якія чую па БТ.
Соўсь: Які Ваш прагноз, што будзе пасьля выбараў? Што будзе пасьля плошчы?
Саньнікаў: Будзе новая краіна.
Соўсь: У Вас расьце маленькі сын. Як Вы яму сказалі, чаму хочаце стаць прэзыдэнтам Беларусі?
Саньнікаў: Я на гэтую тэму не размаўляў. Ён бачыць, што я заняты, яму гэта не падабаецца. Мы на гэтую тэму не размаўляем, у нас шмат ёсьць што абмяркоўваць: і казкі, і цацкі, і ўсё іншае, і гульні, у якія мы гуляем разам.
Соўсь: Але ж калі-небудзь Вы яму скажаце. Як Вы патлумачыце, чаму прынялі гэтае рашэньне?
Саньнікаў: Вось калі ён спытае, я яму адкажу. Гэта я сыну адкажу, а не слухачам Свабоды. Я прашу прабачэньне, але адносіны з сынам – гэта вельмі асабістае.
Соўсь: Як цяпер у Вас складваюцца адносіны з патэнцыйнымі кандыдатамі на прэзыдэнта, і ці заявіў хто пра гатоўнасьць далучыцца да Вас зь Някляевым.
Саньнікаў: Я адказваю за тое, што я рабіў і раблю, а іншыя няхай думаюць, што яны будуць рабіць. Я адказваю за сябе.