Абама: “Мы рызыкуем паставіць пад пагрозу глябальнае аднаўленьне”

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў сталіцы Паўднёвай Карэі, папярэдзіў, што несумленны гандаль і валютныя маніпуляцыі пагражаюць працэсу аднаўленьне пасьля ўсясьветнага фінансавага крызісу.

"У некаторых краінаў сёньня вялізныя даходы, іншыя сутыкаюцца з празьмерным дыфійцытам. Па-просту, мы ізноў рызыкуем сутыкнуцца з незбалянсаванасьцю, якая паўплывала на эканамічны крызіс, і паставіць пад пагрозу глябальнае аднаўленьне" - сказаў Абама.