Дакумэнты ў ЦВК падалі 5 кандыдатаў

На 11:30 менскага часу камплект дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі перадалі пяць прэтэндэнтаў.






Дакумэнты падалі:

  • Уладзімер Правальскі
  • Яраслаў Раманчук
  • Віталь Рымашэўскі
  • Андрэй Саньнікаў
  • Мікалай Статкевіч

Згодна з заканадаўствам кандыдаты ў прэзыдэнты павінны здаць заявы пра сваю згоду балятавацца ў прэзыдэнты, дэклярацыі пра прыбытак і маёмасьць ды іншае. Апошні дзень здачы — 13-га лістапада. Таму заўтра ЦВК будзе працаваць у звычайным рабочым рэжыме. Хаця, як сказаў "Свабодзе" сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік, "мы спадзяемся, што да канца сёньняшняга дня і астатнія прэтэндэнты перададуць неабходныя дакумэнты".

На праверку дакумэнтаў даецца 10 дзён. Але ЦВК спадзяецца ўправіцца з гэтым раней. Таму і афіцыйная рэгістрацыя плянуецца на пэрыяд з 17 па 19 лістапада.