У Карачы - выбух ля будынка паліцыі. 20 забітых

Ня менш за 20 чалавек загінулі і каля 50-ці былі параненыя ў выніку выбуху, які адбыўся сёньня вечарам у найбуйнейшым горадзе Пакістану – Карачы.

Паводле мясцовых уладаў, замінаваны аўтамабіль выбухнуў ля будынка сьледчай управы паліцыі ў цэнтры гораду. Будынак цалкам разбураны, пашкоджаныя некалькі суседніх дамоў. Працягваецца пошук людзей, якія могуць заставацца пад зваламі.

Адказнасьць за тэракт пакуль ніхто на сябе ня ўзяў.