У склад участковых выбарчых камісій уключылі 183 прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў, што складае прыкладна 0,25% ад агульнай колькасьці іх сябраў. Як можна ацаніць гэтыя вынікі? Чаму ўлады баяцца прысутнасьці апазыцыянэраў у выбарчых камісіях?
Удзельнікі: кіраўнік незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і юрыст Уладзімер Лабковіч.
Валер Карбалевіч: "Эўрапейскія палітыкі адзначалі, што склад участковых выбарчых камісій будзе адным з тэстаў на дэмакратычнасьць беларускіх выбараў. І вось яны сфармаваныя. У склад участковых выбарчых камісій уключылі 183 прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў, што складае прыкладна 0,25% ад агульнай колькасьці іх сябраў. Ці здалі беларускія ўлады тэст на дэмакратычнасьць?"
Алесь Бяляцкі: "Адбыліся мінімальныя зьмены ў лепшы бок. Бо на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах у склад участковых выбарчых камісій было ўключана тры прадстаўнікі апазыцыі, а цяпер — 183. Здавалася б, вялікі прагрэс. Але калі прыняць да ўвагі, што агульная колькасьць сяброў участковых выбарчых камісій складае 70815 асобаў, то гэта кропля ў моры. Гэтае павялічэньне колькасьці апазыцыянэраў у камісіях ня будзе мець ніякага ўплыву на сцэнар падліку галасоў, які ладзяць улады".
Уладзімер Лабковіч: "Ня мае значэньня, патрапіла ў камісіі 3 ці 183 прадстаўнікі апазыцыі. Улады прадэманстравалі, што яны не зьбіраюцца ні на крок зьмяншаць кантроль над участковымі выбарчымі камісіямі. Былі прыклады на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2008 годзе, калі ўлады ўключалі ў склад камісій да 30—40% прадстаўнікоў апазыцыі, ад усёй колькасьці вылучаных апазыцыянэраў. Цяпер гэтая лічба складае 17%. Гэта 3% выбарчых участкаў, дзе ёсьць прадстаўнікі дэмакратаў. Таму камісіі забясьпечаць той вынік, які патрэбны ўладам".
Бяляцкі: "Сама лічба апазыцыйных вылучэнцаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі (1073 чалавекі) ня ўражвае. Гэта паказвае агульны стан пасіўнасьці і няверы апазыцыі ў зьмену сытуацыі ў краіне праз выбары".
Карбалевіч: "Беларускія ўлады ўвесь час акцэнтуюць увагу на тым, што адбываецца прагрэс у правядзеньні выбараў у параўнаньні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі. Таму шмат гэта ці ня шмат — 183 прадстаўнікі апазыцыі ў участковых выбарчых камісіях — залежыць ад пункту адліку. Афіцыйныя асобы кажуць, што апазыцыя ў нас маленькая, маргінальная. Таму і яе доля ва ўчастковых выбарчых камісіях адпавядае яе ўплыву ў грамадзтве. Што вы на гэта скажаце?"
Лабковіч: "Давайце параўнаем, як адбываецца гэты працэс у іншых краінах. Ва Ўкраіне ўлада ня мае ніякага дачыненьня да фармаваньня выбарчых камісій. Яны на 100% фармуюцца суб'ектамі выбарчага працэсу. Гэта палітычныя партыі, кандыдаты ў прэзыдэнты, калі гэта прэзыдэнцкія выбары.
Калі і ёсьць прагрэс, то ён настолькі мізэрны, што мне незаўважны. Існуюць шматлікія праўладныя арганізацыі (ФПБ, БРСМ, "Белая Русь" і інш.), місія якіх — рэалізацыя выбарчага працэсу паводле сцэнару ўладаў. Калі прапановы апазыцыйных арганізацый улічаны толькі на 17%, то праўладных — на 89—99% у розных абласьцях".
Бяляцкі: "Тут відавочная палітычная і сацыяльная дыскрымінацыя апанэнтаў. Зафіксавана некалькі выпадкаў адкрытага адміністратыўнага разьмеркаваньня членства ва ўчастковых выбарчых камісіях. Напрыклад, у Ленінскім райвыканкаме Магілёва вісела аб'ява аб разнарадцы супрацоўнікаў школ, дзіцячых садочкаў, мэдычных установаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі".
Карбалевіч: "Сапраўды, апазыцыйныя партыі вылучылі няшмат сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі — толькі 1073. Нават калі б іх усіх уключылі, то гэта ўсё роўна склала б 1/70 частку колькаснага складу гэтых камісій. Чаму б уладам не зрабіць такі шырокі жэст і не ўключыць туды ўсіх прапанаваных апазыцыянэраў? І гэта быў бы добры, элегантны ход у бок Эўропы. Чаму ўлады не пайшлі на яго?"
Лабковіч: "Для ўладаў участковыя выбарчыя камісіі — апошні прынцыповы рубеж. Такім фармаваньнем іх складу ўлады ставяць дзьве мэты. Па-першае, зноўку паказаць апазыцыі месца, якое ёй адведзена ў грамадзтве.
Па-другое, ня ўсе сябры камісіі ведаюць, што выбары фальсыфікуюцца. Яны проста сьлепа выконваюць загады старшыні камісіі. І навошта іх "спакушаць" апазыцыянэрамі, якія будуць патрабаваць празрыстага падліку галасоў? Калі, напрыклад, 1073 апазыцыйныя сябры камісій адмовіліся падпісваць выніковы пратакол, то гэта скандал".
Бяляцкі: "Вось мы разам з Лабковічам былі назіральнікамі за выбарамі ў Азэрбайджане. Там участковыя выбарчыя камісіі фармуюцца так: 60% сябраў — прадстаўнікі праўладных партый, 40% — апазыцыя. Але ўсё роўна адбываліся фальсыфікацыі. Там, дзе прадстаўнікі апазыцыі адмаўляліся падпісваць пратакол, іх проста білі.
Уключэньне ўсіх прапанаваных прадстаўнікоў апазыцыі нічога не зьмяніла б у выніках падліку галасоў, але дало б больш фактуры пра схему фальсыфікацый".
Карбалевіч: "Паводле незалежных сацыёлягаў, Лукашэнка можа перамагчы нават пры сумленным падліку галасоў. У такім выпадку ён мог бы атрымаць абсалютную міжнародную легітымнасьць, што для яго цяпер вельмі важна. Чаму ён баіцца пайсьці на такі сцэнар?"
Лабковіч: "Так, сапраўды, Лукашэнка мог бы атрымаць, напрыклад 55%. Але на мінулых выбарах яму ЦВК даў 93%. І гэта азначала б, што ён страціў за пяць гадоў крыху менш як 40%. Але на такі расклад улады не гатовыя. Таму Лукашэнка гуляе на тонкім лёдзе паміж неабходнасьцю міжнароднай легітымнасьці і дэманстрацыяй сваёй татальнай перавагі над апанэнтамі.
Не выключаю, што назіральнікаў могуць пусьціць назіраць за падлікам галасоў. Але працэдура падліку галасоў такая, што яны ня змогуць праверыць чысьціню падліку. Бо сябры камісіі лічаць кожны свой стос моўчкі, а потым перадаюць паперку старшыні камісіі".
Бяляцкі: "Перамога зь невялікай перавагай на свабодных выбарах — гэта занадта высокі кошт для Лукашэнкі. Бо намэнклятура ўбачыць, што леў састарэў.
Таму дамагацца прызнаньня Захаду ўлады будуць з дапамогай зьмяншэньня рэпрэсій, больш лібэральнага правядзеньня кампаніі на раньніх этапах".
Вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісій

Улады кажуць пра прагрэс

Чаму ўлады баяцца прысутнасьці апазыцыі ў камісіях?

Чаму Лукашэнка баіцца свабодных выбараў?