Кошт мадэрнізацыі эўрапейскай энэргетыкі

Прадстаўнікі Эўрапейскага зьвязу заяўляюць, што на мэты мадэрнізацыі энэргетычнай інфраструктуры на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў неабходна вылучыць каля 1,4 трлн. даляраў.

Гэтыя сродкі трэба накіраваць на зьніжэньне залежнасьці ад выкапнёвага паліва.

У рамках праекту мадэрнізацыі таксама плянуецца зьвязаць сыстэмы энэргазабесьпячэньня эўрапейскіх краін для таго, каб краіны ЭЗ не апынуліся ў складаным становішчы з-за перабояў у пастаўках энэргарэсурсаў.