Старыя знаёмцы ды ідэйныя антыподы Савелій і Рыгор вырашылі пайсьці на прэзыдэнцкія выбары датэрмінова.
Спампаваць
Саўка:
Я іду на выбары
У красівым сьвітэры
Я, Папоў і Сідараў –
Мы ідзём на выбары.
Грышка:
Я іду на выбары
У фэйсбуку, твітэры
Хай зазначаць юзэры:
Я пайшоў на выбары.
Саўка:
Гаварыт мне Сідараў:
“Па 100 грам за выбары
Выпіць нам няплоха бы.
Мы ж ужо ня кіндэры”.
Грышка:
Я іду на выбары
Пасярод гармідару.
Кумаўство і хабары…
Скажам “Не!” дыктатару.
Саўка:
Выбары-бурыбуры…
Дзе Папоў, дзе Сідараў?
У глазах парабалы
Лішні этат літар быў.
Грышка:
Я іду на выбары.
Выбіраем лідара…
Ой, а чаго гэта я іду?
Да выбараў яшчэ болей за месяц!
Саўка:
Выбары-дурыбары
Вось жа п…р, Сідараў!
Сёньня вытрэзьвіцеля
Буду пасяціцелем.