У Лукашэнкі на выбарах, верагодна, будзе дзевяць супернікаў. Як вы гэта ацэньваеце? На гэтае пытаньне адказваюць гарадзенцы.
Спадар: "Занадта слабыя кандыдаты з таго часу, як зьехаў Пазьняк".
Спадар: "Безумоўна, рэжыму выгадна зарэгістраваць як мага болей кандыдатаў, бо будзе распыленьне электаральнага поля і дадатковая аўра будзе дадавацца дзейнаму прэзыдэнту, што ён, маўляў, адзін супраць усіх і такі магутны і адзін перамагае. Гэта кепска для дэмакратычнай супольнасьці. Павінен быць вызначаны адзіны дэмакратычны кандыдат".
Спадар: "А чаму ня можа быць сэнсацыі? Аднаму ж цяжка змагацца супраць дзевяці. А калі ня цяжка — значыцца, тут нешта ня тое…"
Спадар: "Шанцаў няма ніякіх у іх, бо я ня бачу вартых кандыдатаў".
Спадарыня: "Ня маюць шанцаў — ніхто. У нас не такі народ, каб за аднаго галасаваць, калі іх шмат. Будуць хадзіць і расьцягваць галасы, а ў выніку ніхто нічога не набярэ".
Спадар: "Я так разумею, што раўнацэннай альтэрнатывы Лукашэнку няма. Бо калі зьменіцца прэзыдэнт, то нас праглыне "старэйшы брат". А быць на ўзроўні Пскоўскай вобласьці ня хочацца. Я там бываў і бачыў".
Спадар: "Быў Лукашэнка і будзе…"
Спадар: "Нягледзячы на тое, што іх 9 ці было б болей, шанцаў у гэтых кандыдатаў усё роўна няма. Нават каб набраць 50% галасоў, у іх няма такой магчымасьці. Сёньня зашмат для іх перашкодаў, абмежаваньняў, на вялікі жаль".
Спадар: "Ён мае шанцы, а астатніх я папросту ня ведаю і ня чуў пра іх".