Абама заклікаў лідэраў G20 да супольных высілкаў

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў лідэраў краінаў Вялікай дваццаткі (G20) "унесьці свой унёсак" у зьмяншэньне разрыву паміж найбуйнейшымі ў сьвеце экспартэрамі і краінамі, змушанымі мець вялізныя даўгі з-за імпарту.

Зьвяртаючыся да партнэраў па саміце Вялікай дваццаткі, што распачынаецца сёньня ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сэуле прэзыдэнт Абама выступіў са зваротам да сваіх партнэраў: "Ні адна краіна паасобку ня можа дасягнуць моцнага, працяглага і збалянсаванага эканамічнага аднаўленьня толькі сваімі сіламі".