Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі распрацоўвае прапановы аб павышэньні мінімальнай заработнай платы з 1 студзеня 2011 году да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэт.
Аб гэтым паведаміў першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Пётар Грушнік.
"Памер мінімальнага заробку з 1 студзеня бягучага года не зьмяняўся да лістапада, і гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у параўнаньні з краінамі СНД і Эўразьвязу. Невысокі памер мінімальнага заробку пацягнуў за сабой зьніжэньне яе значэньня ў пытаньнях сацыяльнай абароненасьці працаўнікоў", – заявіў П.Грушнік на пасяджэньні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях.
П. Грушнік нагадаў, што ў адпаведнасьці з указам прэзыдэнта, на лістапад-снежань 2010 году ў Беларусі памер мінімальнай месячнай заработнай платы ўстаноўлены ў памеры Br400 тыс. Паводле намесьніка міністра, у параўнаньні з 2005 годам памер мінімальнага заробку падвысіўся ў 3,1 разы.