Францыя: пэнсійная рэформа – закон

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі падпісаў законапраект аб пэнсійнай рэформе. Сёньня раніцай тэкст закону надрукавала француская "Афіцыйная газэта", якая першай публікуе пастановы, пасьля набыцьця імі юрыдычнай моцы.

Раней дакумэнт ратыфікавалі абедзьве палаты францускага парлямэнту і Канстытуцыйная рада.

Рэформа прадугледжвае павелічэньне пэнсійнага веку з 60 да 62 гадоў. Права на поўную дзяржаўную пэнсію цяпер будзе надавацца не ў 65, а ў 67 гадоў.

Згаданая рэформа выклікала агульнанацыянальныя страйкі і масавыя акцыі пратэсту. Францускія ўлады, аднак, сьцьвярджалі, што рэформа была неабходная для памяншэньня завялікага, на думку міжнародных фінансавых агенцтваў, бюджэтнага дэфіцыту краіны.