ЮНЭСКА ня прыме ўдзелу ў Дні філязофіі ў Іране

ЮНЭСКА вырашыла не прымаць удзелу ў Міжнародным дні філязофіі ў Тэгеране. У парыскай штаб-кватэры арганізацыі паведамілі, што ЮНЭСКА “вырашыла дыстанцыянавацца ад сьвяткаваньня 21-23 лістапада Сусьветнага дня філязофіі ў Ісламскай рэспубліцы Іран”, паколькі ўмовы для яго правядзеньня ў статусе канфэрэнцыі ААН не былі датрыманыя. Раней прыйшлі паведамленьні пра тое, што ў іранскіх унівэрсытэтах уводзяцца новыя абмежаваньні ў выкладаньні сацыяльных навук у сувязі з патрабаваньнямі ісламскага падыходу.
Дзень філязофіі адзначаецца ў сьвеце ад 2002 году кожны трэці чацьвер лістапада.