Як адрэагавала пракуратура на зьвесткі, што падчас расьсьледаваньня справы супраць карупцыянэраў, якое вяла Сьвятлана Байкова, яе калега дзяліўся інфармацыяй з падсьледным?
Меней як праз тыдзень сьледчая па асабліва важных справах пракуратуры Сьвятлана Байкова мусіць скончыць азнаямленьне з крымінальнай справай, паводле якой яе падазраюць у злоўжываньні службовым становішчам: нібыта сьледчая незаконна вызваліла ад крымінальнай адказнасьці падсьледнага Паўла Малочку, які даў паказаньні на высокапастаўленых супрацоўнікаў КДБ, датычных да карупцыі на мяжы.
Ужо два тыдні, як адвакат Байковай Міхаіл Воўчак паскардзіўся ў генэральную пракуратуру на сьледзтва, якое вялі супраць ягонай падабароннай у КДБ. Паводле адваката, сьледчыя ведалі пра грубыя парушэньні закону з боку аднаго з калегаў Байковай, які фактычна перашкаджаў сьледчай працаваць, але нічога не зрабілі, каб спыніць гэтыя дзеяньні. Ці праведзеная ў пракуратуры праверка заявы адваката Міхаіла Воўчака, спытаўся я ў кіраўніка прэсавай службы Генэральнай пракуратуры Пятра Кісялёва.
Кісялёў: «Не, нічога не магу камэнтаваць, мяне ніхто на гэта не ўпаўнаважыў».
Карэспандэнт: «Адвакат ужо два тыдні як падаў скаргу, яшчэ няма адказу?»
Кісялёў: «Ня ведаю. Мне нічога не было сказана».
Паводле матэрыялаў праслухоўваньня падсьледнага бізнэсоўцы Паўла Малочкі, ён падчас сьледзтва размаўляў зь сябрам сьледчай брыгады, які служыць у міліцыі. Гэты супрацоўнік дзяліўся з падсьледным Малочкам сакрэтнымі зьвесткамі, якія маглі паўплываць на вынік сьледзтва, мяркуе адвакат. Прыкладам, вось запіс праслухоўваньня, якое зроблена 22 лістапада 2009 году.
«Павал Малочка»: «Добра, я ёй так буду казаць, што пад трэцюю, яна скажа, што навошта трэцяя, трэба першая. Яна сама скажа».
Супрацоўнік міліцыі: «Калі скажа, то лепш ты кажы пра першую, будзе прыгажэй выглядаць», — такія кансультацыі, паводле праслухоўваньня, якое вяло КДБ, даваў падсьледнаму супрацоўнік міліцыі, які фармальна быў сябрам сьледчай групы на чале са Сьвятланай Байковай.
У другім кавалку размовы, які ёсьць у матэрыялах справы Байковай, той жа супрацоўнік міліцыі і Павал Малочка абмяркоўваюць, чаму Байкова ўзялася расьсьледаваць гэтую справу. З цытаты вынікае, што Сьвятланай Байковай «апекаваўся» былы міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў, але калі яго звольнілі, становішча сьледчай стала рызыкоўным. «Яе зжаруць за 3 сэкунды, калі трэба будзе зжэрці», — перакананы супрацоўнік міліцыі, які дзяліўся інфармацыяй з падсьледным Малочкам.
Адвакат Сьвятланы Байковай Міхаіл Воўчак камэнтаваць сытуацыю наконт праверкі ягонай скаргі на дзеяньні КДБ па тэлефоне адмовіўся. Паводле адваката, пасьля 15 лістапада, калі скончыцца азнаямленьне са справай, яе перададуць у генэральную пракуратуру, дзе цягам 5 дзён справу правераць і вырашаць яе лёс.
«Могуць адмовіць у накіраваньні ў суд, ці выставіць новае абвінавачаньне. Але я мяркую, што справу трэба спыняць і ўсё. З-за адсутнасьці ў яе дзеяньнях складу злачынства», — мяркуе адвакат Байковай Міхаіл Воўчак.
Бізнэсоўца Павал Малочка, супраць якога вяла справу Сьвятлана Байкова, даў паказаньні на адказных супрацоўнікаў Берасьцейскай мытні і Берасьцейскага КДБ, якія іх курыравалі. З гэтых паказаньняў вынікае, што карупцыйныя сувязі зь Берасьця цягнуліся і ў Менск. У тым ліку, паводле розных матэрыялаў, у карупцыі быў абвінавачаны былы адказны супрацоўнік КДБ Анатоль Грамовіч. З траўня справа Анатоля Грамовіча трапіла ў суд, але яе разгляд гэтак і не пачаўся. У лютым 2010 году была арыштаваная і зьмешчаная ў турму КДБ сьледчая пракуратуры, якая вяла справу берасьцейскіх мытнікаў, Сьвятлана Байкова. Зараз Сьвятлана Байкова знаходзіцца пад хатнім арыштам, кантакты з журналістамі ёй забароненыя.

Яе зжаруць за 3 сэкунды, калі трэба будзе зжэрці.