У ноч з 7 на 8 лістапада памёр мастак Міхаіл Савіцкі, мастак складанага лёсу і супярэчлівых грамадзкіх пазыцыяў у розныя пэрыяды беларускай гісторыі. Пры жыцьці ён быў уганараваны мноствам савецкіх і беларускіх званьняў і ордэнаў: народны мастак СССР і БССР, правадзейны сябра Расейскай акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Герой Беларусі. Ён быў першым, каго ўзнагародзілі ордэнам Францыска Скарыны.
Міхаіл Савіцкі нарадзіўся 18 лютага 1922 году ў вёсцы Зьвянячы Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Пасьля заканчэньня артылерыйскай вучэльні 19-гадовым юнаком трапіў на фронт, удзельнічаў у абароне Севастопаля. Потым быў палон. Канцлягеры Бухэнвальд, Дахаў, Дора, Мітэльбаў... Савіцкаму пашанцавала — вызваленьне канцлягера саюзьнікамі адбылося ў той час, калі ён пасьля 17-дзённага арышту за арганізацыю ўцёкаў, зьнясілены, згасаў у тыфозным бараку...
Пасьля вайны Міхаіл Савіцкі вучыўся ў Менскай мастацкай вучэльні, а потым у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава. Узгадвае аднакурсьнік Міхаіла Савіцкага па мастацкай вучэльні, народны мастак Беларусі, прафэсар Віктар Грамыка:
"Ён пражыў жыцьцё вельмі суцэльнае. Тыя перашкоды, што сустракаліся на яго шляху, якія звычайна і бываюць у майстроў, ён пераадольваў заўсёды ня стогнучы, ніколькі ня будучы надломленым. Гэта той чалавек, які вёў беларускую нацыянальную школу, вызнаючы найлепшыя традыцыі рэалізму выяўленчага мастацтва. Ягоныя творы вельмі дасканалыя ня толькі тым, што мастацкія сродкі на вельмі вялікай вышыні, але і тым, што яны напоўненыя вельмі значным філязофскім зьместам. Такія творы, як "У полі", "Хлеб", "Віцебскія вароты", "Партызанская мадонна" і "Партызанская мадонна Менская" прымушаюць чалавека суадносіць свае магчымасьці, свае роздумы, запрашаюць да дыялёгу, што бывае толькі з творамі вялікага выяўленчага гучаньня".
Міхаіл Савіцкі перш за ўсё вядомы як аўтар шматлікіх палотнаў, прысьвечаных ваеннай тэме. Яго карціны "Партызанская мадонна", "Легенда пра бацьку Міная", "Дзеці вайны", "Партызаны", трыптых "Агрэсія", цыклі "Лічбы на сэрцы", "Гераічная Беларусь" шырока вядомыя. Узгадвае скульптар і жывапісец Алесь Шатэрнік:
"Міхаіла Андрэевіча я добра ведаў — больш за паўвека. Мастак ён, канечне, быў вельмі таленавіты, прафэсійны. Творчасьць яго, як і ўсіх таленавітых людзей, вельмі неадназначная. Але тое, што ён зрабіў — да прыкладу, "Партызанская мадонна", — яно засталося ў спадчыне беларускага мастацтва. Можа, у нас і былі нейкія рознагалосьсі ў поглядах на мастацтва, на грамадзкае жыцьцё краіны. Але мастакі тым і вызначаюцца, што кожны мае сваю думку і свае прыхільнасьці... Ён ніколі ня быў камуністам. Ня быў ён партыйным чалавекам. І сёньня, у гэты жалобны дзень, можа, гэта самае асноўнае, што я магу сказаць пра яго".
Акрамя твораў пра вайну, быў у Савіцкага і знакаміты цыкль "Чорная быль", прысьвечаны Чарнобыльскай трагедыі. Шмат твораў Савіцкага прысьвечана хлебаробам — напісаныя ў 1960-я гады палотны "Ўраджай", "Селянін у чырвонай кашулі", Хлеб", "Хлеб новага ўраджаю" і, бадай што, самы значны твор, якія захоўваецца ў Маскве, — "Хлябы". І ўжо ў 1994-м ён стварае твор "Цуд пра хлябы", дзе, як піша мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, "Хрыстос, нібы падзяліўшы між людзей свой німб, адарыў кожнага круглым боханам — сымбалем сьвятасьці й неўміручасьці зямлі. Для мастака — зямлі роднай…"
Разам з тым грамадзка-палітычныя погляды мастака ў розныя часы ня раз выклікалі неразуменьне і нават абурэньне. Бадай што самым супярэчлівым творам Савіцкага лічаць карціну “Летні тэатар” з сэрыі “Лічбы на сэрцы”, дзе чалавек з зоркай Давіда на грудзях стаіць у паслужлівай позе перад эсэсаўцам каля кучы нябожчыкаў, якіх зграбае ў яму бульдозэр. Часта закідалі Савіцкаму і ягоную ангажаванасьць у розных праўладных грамадзкіх рухах. Нямала крытыкі выклікаў і напісаны ў 2002 годзе партрэт Сталіна, выстаўлены летась у Палацы мастацтваў на выставе, прысьвечанай 65-годзьдзю вызваленьня Беларусі ад фашызму.
Намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца кажа, што з адыходам Міхаіла Савіцкага сыходзіць у мінулае эпоха:
"У беларускім выяўленчым мастацтве ён фактычна быў лідэрам гэтай эпохі. Мы можам па-рознаму яе ацэньваць. Але гэта ўжо задача гісторыі. Але тое, што гэта ўжо эпоха, якая дала такія творы, якія ўжо ніколі не паўторацца ў нашай мастацкай гісторыі, гэта факт. Творы гэтыя вельмі значныя, і гэта вельмі-вельмі значная асоба ў беларускім мастацтве. Савіцкі такі быў адзін. Ён і ў нашым творчым саюзе мастакоў трымаўся самотнікам. Такая яго творчая натура. Зь ягоным адыходам завяршаецца вельмі вялікі і значны этап у нашым мастацтве".
Разьвітаньне зь Міхаілам Савіцкім адбудзецца 10 лістапада ў Цэнтральным доме афіцэраў. Мастака пахаваюць на Ўсходніх могілках Менску.