Учора ў Азэрбайджане прайшлі парлямэнцкія выбары. Пракамэнтаваць гэтую падзею мы папрасілі Зію Маджыдлі, рэдактара расейскамоўнага сайту Азэрбайджанскай службы Радыё Свабода.
Максімюк: Паводле папярэдніх дадзеных, на выбарах перамагла кіруючая партыя "Новы Азэрбайджан". У 125-мандатным азэрбайджанскім парлямэнце ў яе будзе каля 70 дэпутатаў. Кажуць, што і амаль усе астатнія месцы ў парлямэнце дасталіся кандыдатам ляяльным да прэзыдэнта Ільхама Аліева, хоць яны і балятаваліся як незалежныя кандыдаты. Зія, ці вынікі гэтых выбараў– нечаканыя для вас?
Маджыдлі: Можна сказаць, што вынікі выбараў былі і чаканымі, і нечаканымі. Я падам апошнія дадзеныя з выбараў на гэты момант: 72 мандаты атрымала кіроўная партыя, 13 мандатаў здабыла "партыя ляяльных" да прэзыдэнта, а 37 мандатаў атрымалі незалежныя кандыдаты, сярод якія таксама ёсьць "ляяльныя" і, у прынцыпе, апазыцыянэры па духу. Кіруючая партыя павялічыла колькасьць сваіх месцаў у парлямэнце, і гэта чакалася. Чакалася ў сілу шмат якіх прычынаў, таму што апазыцыя і да выбараў заяўляла аб несумленнасьці і непразрыстасьці выбарчага працэсу, і пасьля выбараў абрынула шквал крытыкі.
Максімюк: Наколькі гэтыя выбары мяняюць палітычныя абставіны ў краіне? Чаго чакаць пасьля іх – узмацненьня прэзыдэнцкага аўтарытарызму ці, наадварот, яго паслабленьня?
Маджыдлі: Шчыра кажучы, чакаць нечага новага не давядзецца. Кіруючая партыя працягне сваю палітыку. Гэтая палітыка адным падабаецца, іншым не. Мяркуючы па выказваньнях слухачоў нашага радыё і наведнікаў нашага сайту, колькасьць незадаволеных палітыкай і сацыяльным жыцьцём у Азэрбайджане расьце хутчэй, чым колькасьць задаволеных.
Максімюк: Што кажа апазыцыя пра гэтыя выбары? І якое меркаваньне аб выбарах у міжнародных назіральнікаў?
Маджыдлі: Апазыцыя ахарактарызавала выбары як "небывалыя" на ўсёй поставецкай тэрыторыі. Апазыцыя абрушыла шквал крытыкі на вынікі гэтых выбараў і заяўляе аб шматлікіх парушэньнях, аб тым, што іхніх назіральнікаў выводзілі з выбарчых участкаў, каб яны "не перашкаджалі" пры падліку галасоў. Але самым нечаканым, калі мець на ўвазе папярэднія выбары ў Азэрбайджане, аказалася меркаваньне АБСЭ і Рады Эўропы. Я працытую заяву, якую мы атрымалі зусім нядаўна: "Азэрбайджан не зрабіў ніякага значнага прагрэсу ў дэмакратычным разьвіцьці. Гэта выснова назіральнікаў зь місіі АБСЭ і Рады Эўропы". Яны сказалі, што на выбарах былі няроўныя ўмовы для канкурэнцыі, абмежаваньне свабоды СМІ і свабоды сходаў ды таксама выпадкі ўкідваньня бюлетэняў у ўрны, у выніку чаго перамагла кіруючая партыя, на чале якой стаіць прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў.