У Іраку адбылася сустрэча кіраўнікоў галоўных партыяў

У Іраку ў выніку сустрэчы кіраўнікоў галоўных палітычных сілаў краіны пакуль не ўдалося дасягнуць пагадненьня ад умовах фармаваньня новага ўраду. Перамовы будуць працягнутыя заўтра. Перамовы адбыліся ў сталіцы курдзкага рэгіёну, Арбіле, і сталі першай за 8 месяцаў сустрэчай лідэраў палітычных сілаў курдаў, шыітаў і сунітаў. Раней паступала інфармацыя, што цяперашні прэм'ер Нуры аль-Малікі зноў сфарміруе кабінэт міністраў, а блёк ягонага асноўнага канкурэнта, Іяда Алаўі, атрымае пасаду сьпікера парлямэнту. Урад Іраку не ўдаецца сфармаваць ужо 8 месяцаў -- пасьля парлямэнцкіх выбараў у сакавіку, калі блёкі аль-Малікі і Алаўі атрымалі прыблізна роўную колькасьць галасоў