Нэтаньягу: ЗША павінны "запалохаць" Іран

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу у ходзе афіцыйнага візыту ў ЗША заклікаў Вашынгтон "запалохаць" Іран ваенным уварваньнем.

Нэтаньягу мяркуе, што пагрозы – адзіны спосаб перашкодзіць Ісламскай рэспубліцы стварыць ядзерную зброю, паколькі эканамічныя санкцыі, на яго думку, не даюць патрэбных вынікаў.

Улады ЗША неўзабаве выступілі з афіцыйнай заявай, у якой адкінулі прапанову ізраільскага прэм'ера.