Цэнтравыбаркам Азэрбайджану абнародаваў папярэднія вынікі выбараў у парлямэнт, якія прайшлі ў нядзелю.
Паведамляецца, што наперадзе – кіроўная партыя "Новы Азэрбайджан", якую ачольвае прэзыдэнт Азэрбайджну Ільхам Аліеў. Яе прадстаўнікі лідзіруюць у больш сямідзесяці са 125 акругаў.
У парлямэнт таксама праходзяць прадстаўнікі 10 іншых партыяў, у астатніх акругах перамагаюць беспартыйныя.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй прадстаўнікі апазыцыйнага блёку "Народны фронт – Мусават" не атрымалі ніводнага мандату. Пераважнай бальшыні апазыцыйных кандыдатаў улады адмовілі ў рэгістрацыі.