Беларусы Малдовы аднаўляюць дзейнасць нядзельнай школкі

Беларуская суполка ў Малдове плянуе аднавіць на якасна новай аснове дзейнасьць нядзельнай школы для выкладаньня дзецям беларускай мовы, літаратуры, гісторыі, вывучэньня культуры, традыцый і звычаяў іх этнічнай Радзімы.

Аб гэтым паведаміў старшыня беларускай грамады ў Малдове Юры Статкевіч. Паводле яго слоў, падобная нядзельная школа працавала на працягу трох гадоў з 2005 па 2008 гады. Вялі выкладаньне члены беларускай суполкі ў Малдове, але некаторым зь іх было нялёгка праводзіць урокі з-за адсутнасьці спэцыяльнай пэдагагічнай адукацыі, а таксама ў сілу шаноўнага ўзросту.

Зараз са зьяўленьнем у беларускай суполцы Малдовы маладых, таленавітых пэдагогаў вырашана аднавіць дзейнасьць нядзельнай школы для беларускіх дзяцей, зрабіўшы асаблівы акцэнт на падрыхтоўку вучняў старэйшых класаў да паступлення ў ВНУ Беларусі. Падыход да адукацыі будзе больш сур'ёзны, дзяцей чакаюць паглыбленыя заняткі па беларускай мове, літаратуры, гісторыі. Яны будуць вывучаць прадметы на аснове адукацыйных праграм, атрыманых зь Беларусі.

Акрамя таго, пры нядзельнай школцы намечана стварыць музэй беларускай культуры, дзе будуць прадстаўленыя нацыянальныя строі, элемэнты фальклёру, кнігі, сувэніры, іншыя экспанаты, зьвязаныя з беларускай культурай, пісьменнасьцю, гісторыяй, традыцыямі, звычаямі. Усё гэта дасьць магчымасьць знаёміць дзяцей з гісторыяй і культурай роднага краю.






Belarus – The CCP Party march to Loshycky Jar, November 7 2010

Дзяды ў Лошыцы, арганізаваныя КХП БНФ, 7 лістапада 2010 году



Belarus – The new destruction of Kurapaty croses, November 6 2010

Чарговае разбурэньне крыжоў у Курапатах (крыжы, Курапаты), 6 лістапада 2010 году.



1. Збор быў прызначаны ля палаца культуры Камвольнага камбіната
3. Юрась Беленькі з аднапартыйцамі
6. Удзельнікі ўшаноўваюць памяць забітых у гэтым месцы
7 Прамаўляе Валеры Буйвал