У Аўганістане патрабуюць новых парлямэнцкіх выбараў

У Аўганістане дзесяткі заканадаўцаў і кандыдатаў у дэпутаты на мінулых выбарах запатрабавалі прызнаць галасаваньне 18 верасьня несапраўдным і прызначыць правядзеньне новых выбараў. Акцыя пратэсту прайшла ля рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы Хаміда Карзая і прадстаўніцтва ААН.

Да гэтага часу ў Аўганістане не абвешчаныя афіцыйныя вынікі верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбараў – шматлікія назіральнікі лічаць, што мелі месца парушэньні і падтасоўкі.

Незалежная выбарчая камісія ўжо прызнала несапраўднымі каля чвэрці бюлетэняў. Паведамляецца, што праца самой камісіі правяраецца на прадмет карупцыі.