У ЗША памерла акторка Джыл Клэйбэрг

Намінаваная на прэмію "Оскар" амэрыканская акторка Джыл Клэйбэрг сканала ў сваім доме ў штаце Канэктыкут ва ўзросьце 66 гадоў. Паводле амэрыканскіх СМІ, Клэйбэрг памерла пасьля амаль 20-гадовай барацьбы з хранічным лімфаляйкозам.

За здымкі ў фільме "Незамужняя жанчына" (An Unmarried Woman) актрыса была ўзнагароджаная прэміяй за лепшую жаночую ролю на Канскім кінафэстывалі ў 1978 годзе.