Людзі і выбары. Фотаконкурс (6)

Вадзім Церашкевіч, вёска Навасёлкі - Выбарчая шыльда на хаце.

Вадзім Церашкевіч, вёска Навасёлкі - Вясковы выбарчы нацюрморт.

Павал Міцкевіч, Гомель - Выбарчы пікет Няклева ля Гомельскага дзяржунівэрсытэту.

Павал Міцкевіч, Гомель - Выбарчы пікет Няклева ля Гомельскага дзяржунівэрсытэту.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Станцыя мэтро «Пушкінская». Пікет за Лукашэнку.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Станцыя мэтро «Пушкінская». Сьвечка на пікеце за Раманчука.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Станцыя мэтро «Пушкінская». Пікет за Саньнікава.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Апошні дзень збору подпісаў ля ГУМа.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Апошні дзень збору подпісаў ля ГУМа.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Апошні дзень збору подпісаў ля ГУМа. Уладзімер Някляеў і Рыгор Кастусёў.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Апошні дзень збору подпісаў ля ГУМа. З Андрэем Саньнікавым.

Міхаіл Ермалюк, Менск - Апошні дзень збору подпісаў ля ГУМа. З Станіславам Шушукевічам.

Валянціна Зянкова, Барысаў - Перад выбарам.

Аляксандар Зянкоў, Барысаў

Аляксандар Зянкоў, Барысаў

Алена Камарова, Баранавічы - У цэнтры Баранавічаў амаль кожны дзень стаяў пікет па зборы подпісаў за вылучэньне Мікалая Статкевіча кандыдатам на пасаду прэзыдэнта. У нядзелю 23 кастрычніка прыехаў сам Статкевіч, каб падтрымаць сваю ініцыятыўную групу і пагутарыць зь людзьмі.

Алена Камарова, Баранавічы - 23 кастрычніка ля пікету Статкевіча зьявіліся фанаты. Двое — зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Алена Камарова, Баранавічы - 23 кастрычніка ля пікету Статкевіча зьявіліся фанаты. Натоўп пад чырвона-зялёным сьцягам. Яны пашыхтаваліся, надзелі на галовы чорныя маскі і з крыкамі-рыкамі рушылі, раскідаючы дымавыя шашкі, не зважаючы на людзей, міма пікету. Недалёка быў міліцыянт, да яго падышоў чалавек з ініцыятыўнай групы Статкевіча, каб той выклікаў нарад міліцыі, але безвынікова.

Алена Камарова, Баранавічы - Наш горад наведаў экс-кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году Аляксандар Мілінкевіч. Ён наведаў цэнтральны, самы буйны, кірмаш Баранавічаў, бо іх у нашым горадзе некалькі.

Алена Камарова, Баранавічы - Мілінкевіч прыехаў пазьбіраць подпісы за Рыгора Кастусёва, сустрэцца і паразмаўляць зь людзьмі.