Беларусь да канца 2013 году года мае намер завяршыць акцыянаваньне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіла дырэктарка Фонду дзяржаўнай маёмасьці Беларусі Натальля Жарнасек. "Сфармаваны плян прыватызацыі на 2011—2013 гады, у адпаведнасьці зь якім да канца 2013 году будзе завершана акцыянаваньне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў", — заявіла Жарнасек, выступаючы на Менскім міжнародным форуме. Ці азначае гэта, што беларуская ўлада дасьпела да неабходнасьці прыватызацыі? Якую форму выбера кіраўніцтва краіны — продаж прадпрыемстваў замежным альбо беларускім інвэстарам? На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Зьміцер Крук.
Цыганкоў: Наколькі рэальныя намеры ўлады паскорыць прыватызацыйныя працэсы? Раней ня раз заяўлялася пра жаданьне рэфармаваць дзяржаўную маёмасьць, але радыкальных крокаў так і не было зроблена. Ці можна сказаць, што цяпер беларуская ўлада дасьпела да неабходнасьці прыватызацыі?
Крук: Па-першае, спадарыня Жарнасек казала толькі пра зьмену формы ўласнасьці. Гэта пакуль не азначае, што гэтыя акцыянэрныя прадпрыемствы будуць абавязкова прыватызаваныя.
Што тычыцца непасрэдна пытаньня, то, на мой погляд, верагоднасьць прыватызацыі ўзрастае. Дзеля розных прычынаў — эфэктыўнасьць прадпрыемстваў, праблемы зь фінансамі — імавернасьць таго, што ўлада пойдзе на пэўную прыватызацыю, павялічваецца.
Цыганкоў: Якая матывацыя ў беларускіх уладаў, каб ладзіць прыватызацыю? Проста атрымаць "лёгкія" грошы для бюджэту? Або галоўнае тут — павялічыць эфэктыўнасьць прадпрыемстваў?
Крук: На мой погляд, дамінуюць фінансавыя матывы: спатрэбяцца грошы залатаць дзірку ў бюджэце, альбо замежная валюта запатрабуецца, каб пакрываць дэфіцыт замежнага гандлю. Гэтыя матывы я б паставіў на першае месца. Натуральна, пра эфэктыўнасьць прадпрыемстваў улады думаюць таксама, але на дадзены момант гэтая матывацыя другасная.
Цыганкоў: Пры сёньняшнім стане беларускага бізнэсу, калі афіцыйна няма алігархаў, хто можа выступаць пакупніком прыватызаваных прадпрыемстваў? Найперш замежныя інвэстары?
Крук: На сёньняшні момант — так, гэта найбольш імаверна. Але калі ўлада прыме палітычнае рашэньне стварыць перавагі для нацыянальнага капіталу, то гэта будзе цалкам верагодна зрабіць — легалізаваць нейкія сродкі, якія ёсьць у Беларусі, альбо стварыць умовы для росту беларускага капіталу.
Калі грошы спатрэбяцца "сёньня і зараз", то прыярытэт будзе аддадзены замежным інвэстарам. Калі будуць больш дбаць пра падвышэньне эфэктыўнасьці гэтых прадпрыемстваў, то можа быць уключаная стратэгія на большую долю нацыянальнага капіталу.