ЭЗ крытыкуе ўкраінскія выбары

Эўразьвяз сёньня скрытыкаваў мясцовыя выбары ва Ўкраіне. Ачольніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан выказала занепакоенасьць паведамленьнямі аб парушэньнях, якія зафіксавалі незалежныя назіральнікі падчас галасаваньня ў нядзелю. У сераду з крытыкай выбарчага працэсу выступіў Вашынгтон.

Аналітыкі прагназуюць, што бальшыню мандатаў у мясцовых органах улады атрымае кіроўная Партыя рэгіёнаў. Афіцыйных вынікаў Цэнтравыбаркам пакуль не агучваў.