Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія абнародавала вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў. Менавіта яны будуць непасрэдна лічыць бюлетэні выбарцаў. Вызначана, што ў камісіях маюць працаваць 70 815 чалавек. Прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў з гэтага ліку — 183. Гэта азначае, што доля апазыцыі складае прыкладана 0,25%.
Колькасьць праўладных і апазыцыйных партыяў, якія прадстаўленыя ва ўчастковых камісіях, аднолькавая. І тых, і другіх — па пяць. Але на долю праўладных прыпадае 1586 мандатаў, а на апазыцыйныя — 183.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзі Ярмошыная прэтэнзіі на адрас ЦВК адкідае:
«Цэнтральная камісія не ўтварае ўчастковыя камісіі. Гэта — справа мясцовых уладаў».
Намесьнік старшыні партыі левых «Справядлівы сьвет» Валеры Ўхналёў канстатуе: гэтым разам адбылося тое ж самае, што і месяц таму пры фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Як і тады, заяўкі праўладных вылучэнцаў задавальняліся амаль цалкам, а апазыцыйных кандыдатаў ігнаравалі. Апазыцыйныя партыі цяпер разам вылучылі 1073 чалавекі, а ўключылі ў камісіі — 183:
«Пры гэтым аналізе трэба ўлічваць мэты — што павінны вырашаць участковыя камісіі і іх сябры. А яны будуць рабіць падлік галасоў, падпісваць пратаколы і г.д. І таму там прынцыповыя падыходы людзей, якія прадстаўляюць дэмакратычныя арганізацыі і палітычныя партыі, не патрэбныя. Гэта галаўны боль для ўладаў. Таму і такі падыход».
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа: партыя разам з рухам «Адраджэньне» вылучалі ва ўчастковыя камісіі больш за 300 чалавек. А ўключылі — 36. Апазыцыйны лідэр тлумачыць гэта так:
«Я перакананы: самая асноўная прычына ў тым, што ўлада баіцца выпусьціць з-пад свайго кантролю працэс беспасярэднага падліку галасоў. А ён жа пачынаецца ва ўчастковых камісіях. Таму і мінімальнае ўключэньне прадстаўнікоў менавіта палітычных партыяў, якія будуць дамагацца сапраўднага падліку».
Лічбы сьведчаць: сёлета ва ўчастковых камісіях 183 прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў. На папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах іх было 2. Але так параўноўваць нельга, кажа Валеры Ўхналёў:
«Усяго ў камісіях — за 70 тысяч чалавек. І 180 апазыцыянэраў там ніякіх праблемаў ня вырашаць. Таму і параўноўваць гэтыя лічбы, мякка кажучы, некарэктна».
Колькасьць праўладных і апазыцыйных партыяў, якія прадстаўленыя ва ўчастковых камісіях, аднолькавая. І тых, і другіх — па пяць. Але на долю праўладных прыпадае 1586 мандатаў, а на апазыцыйныя — 183.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзі Ярмошыная прэтэнзіі на адрас ЦВК адкідае:
«Цэнтральная камісія не ўтварае ўчастковыя камісіі. Гэта — справа мясцовых уладаў».
Намесьнік старшыні партыі левых «Справядлівы сьвет» Валеры Ўхналёў канстатуе: гэтым разам адбылося тое ж самае, што і месяц таму пры фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Як і тады, заяўкі праўладных вылучэнцаў задавальняліся амаль цалкам, а апазыцыйных кандыдатаў ігнаравалі. Апазыцыйныя партыі цяпер разам вылучылі 1073 чалавекі, а ўключылі ў камісіі — 183:
«Пры гэтым аналізе трэба ўлічваць мэты — што павінны вырашаць участковыя камісіі і іх сябры. А яны будуць рабіць падлік галасоў, падпісваць пратаколы і г.д. І таму там прынцыповыя падыходы людзей, якія прадстаўляюць дэмакратычныя арганізацыі і палітычныя партыі, не патрэбныя. Гэта галаўны боль для ўладаў. Таму і такі падыход».
Улада баіцца выпусьціць з-пад свайго кантролю працэс беспасярэднага падліку галасоў..
«Я перакананы: самая асноўная прычына ў тым, што ўлада баіцца выпусьціць з-пад свайго кантролю працэс беспасярэднага падліку галасоў. А ён жа пачынаецца ва ўчастковых камісіях. Таму і мінімальнае ўключэньне прадстаўнікоў менавіта палітычных партыяў, якія будуць дамагацца сапраўднага падліку».
Лічбы сьведчаць: сёлета ва ўчастковых камісіях 183 прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў. На папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах іх было 2. Але так параўноўваць нельга, кажа Валеры Ўхналёў:
«Усяго ў камісіях — за 70 тысяч чалавек. І 180 апазыцыянэраў там ніякіх праблемаў ня вырашаць. Таму і параўноўваць гэтыя лічбы, мякка кажучы, некарэктна».
Прадстаўніцтва партыяў
- КПБ — 545
- Беларуская партыя працы і справядлівасьці — 428
- Беларуская сацыяльна-спартовая партыя — 406
- Беларуская аграрная партыя — 144
- Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» — 78
- Рэспубліканская партыя — 63
- АГП — 54
- Партыя БНФ — 36
- БСДП (Грамада) — 10
- БСДГ — 5