Латвія: апазыцыя абвінавачвае міністра ў русафобіі

Латыская апазыцыя патрабуе адстаўкі міністра замежных справаў Гірта Валдыса Крыстоўскіса за ягоныя нібыта русафобскія выказваньні. Падставай для патрабаваньняў апазыцыянэраў стала адабральная рэакцыя Крыстоўскіса на ліст свайго знаёмага, у якім той пісаў, што як урач ня змог бы лекаваць у Латвіі расейцаў гэтаксама, як латышоў.

Крыстоўскіс заявіў, што адрасаваныя яму папрокі ў ксенафобскіх выказваньнях заснаваныя на вырваных з кантэксту цытатах.