Нямеччына: арыштавалі нэанацыстаў

Нямецкая паліцыя арыштавала болей як 20 чалавек паводле падазрэньня ў распаўсюджваньні нэанацысцкай ідэалёгіі пры дапамозе ўльтраправай он-лайн радыёстанцыі. У паліцыі адначаюць, што арышт стаў вынікам шматлікіх рэйдаў па ўсёй краіне.

Пракуратура спрабуе высьветліць, хто стаіць за стварэньнем радыёстанцыі «Радыё Супраціву», якая трансьлявала праграмы, што адлюстроўваюць ультраправыя і нэанацысцкія погляды. Прапаганда нэанацысцкіх ідэяў у Нямеччыне забаронена законам.