Чэхія павялічвае кантынгент у Аўганістане

Парлямэнт Чэхіі сёньня ўхваліў павелічэньне колькасьці вайсковага кантынгенту краіны ў Аўганістане. З наступнага году місію ў Аўганістане ў складзе сілаў НАТО будуць выконваць 720 чэскіх вайскоўцаў. Цяпер іх 535.

Акрамя таго, дэпутаты ўхвалілі плян паступовага вываду чэскіх войскаў з Косава, дзе яны знаходзяцца ў складзе міжнароднага міратворчага кантынгенту.