У Стамбуле затрыманыя падазраваныя ў датычнасьці да выбуху

Турэцкая паліцыя сьцьвярджае, што сьмяротнік, які выбухнуў у нядзелю на плошчы Таксім ў Стамбуле, быў актывістам забароненай у краіне Курдзкай рабочай партыі. Паводле праваахоўных органаў, загіблы сьмяротнік – 24-гадовы Вэдат Аджар, які далучыўся да курдзкіх ваеўнікоў шэсьць гадоў таму. У ходзе расьсьледаваньня затрыманыя 8 чалавек, у тым ліку блізкія сваякі Аджара.

У сваю чаргу, Курдзкая рабочая партыя, якую Анкара лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй, яшчэ раней заявіла аб сваёй недатычнасьці да тэракту, у выніку якога пацярпелі 32 чалавекі, у тым ліку 15 паліцыянтаў..