Апазыцыя Ўкраіны заявіла аб фальсыфікацыі мясцовых выбараў

Апазыцыйныя партыі ва Ўкраіне заяўляюць аб фальсыфікацыі выбараў у органы мясцовай улады. Яны лічаць, што афіцыйныя вынікі галасаваньня ня будуць адлюстроўваць сапраўдную волю выбарнікаў. Сумесную заяву апазыцыі падпісалі шэсьць партый, у тым ліку “Бацькаўшчына” экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі.

Выбары ў органы мясцовай улады Ўкраіны адбыліся 31 кастрычніка. Іх канчатковыя вынікі павінны быць аб'яўленыя да 6 лістапада