На Кубе будуць вызваленыя яшчэ тры дысыдэнта

Каталіцкая царква Кубы паведаміла, што ўлады краіны пагадзіліся выпусьціць яшчэ трох дысыдэнтаў.

Паводле дамоўленасьці паміж царквой і дзяржавай, усе трое павінны пакінуць краіну і зьехаць у Гішпанію.

Праваабарончыя арганізацыі сьцьвярджаюць, што ў зьняволеньні знаходзіцца яшчэ ад 40 да 100 дысыдэнтаў.