Двое паліцыянтаў загінулі ад выбуху ў Пакістане

На паўночным захадзе Пакістану двое паліцыянтаў загінулі і пяцёра параненыя ў выніку тэракту сьмяротніка. Тэрарыст спрабаваў пранікнуць ў будынак упраўленьня паліцыяй у раёне Шах-Мансур, але быў спынены аховай, і ўзарваў сябе. Раней ў раёне гораду Паббі, група ваеўнікоў напалі на два бензавозы, якія везьлі паліва для кантынгенту НАТО ў Аўганістане. Паранены тры кіроўцы машын