За што зноў пакаралі турэмным карцэрам вязьня Бабруйскай калёніі, актывіста АГП Андрэя Бандарэнку? Мікалай Аўтуховіч «цягне звычайную лямку зэка». Былы вязень, актывіст «Гавары праўду» Міхась Башура абскардзіў прысуд.
Пра тое, што Андрэй Бандарэнка зноў у турэмным карцэры паведаміў «Свабодзе» бацька былога прадпрымальніка Валер Бандарэнка:
«Я ліст атрымаў. Знаходзіцца ў «шызо». Трэці раз запар. У лісьце не напісана, за што. Былі зьвесткі, што прымушалі працаваць на шкоднай вытворчасьці, гэтак раней казаў, а цяпер нібыта далі мятлу і сказалі месьці турэмны двор, а ён адмовіўся. Быццам за гэта. А на які тэрмін — невядома. Бо напісаў напярэдадні, што хутка піша ліст, бо яго вось-вось «закрыюць».
Валер Бандарэнка вельмі непакоіцца пра здароўе сына. Паводле замовы турэмных дактароў бацька адправіў для сына бандэрольлю лекі. Валер Бандарэнка кажа, што гэта такія розныя лекі, што зразумела: у сына цэлы «букет» хвароб і ў турме нават няма магчымасьці іх лячыць. Лісты Андрэя дамоў, у якіх ён піша, што «адчувае сябе нармальна», бацька лічыць спробай яго супакоіць.
Адвакат Зьміцер Лаеўскі, паводле Валера Бандарэнкі, ня змог наведаць вязьня на гэтым тыдні з прычыны занятасьці. Бацька Андрэя Бандарэнкі разьлічвае, што наведваньне адбудзецца праз некалькі дзён.
«Асаблівых навінаў ад Мікалая Аўтуховіча няма. Піша, што ўсё зь ім ідзе па-ранейшаму, цягне „турэмную лямку“, як ўсе іншыя вязьні, — сказаў пра Мікалая Аўтуховіча ягоны знаёмы, праваабаронца Алег Воўчак. — Кожны дзень адно і тое ж. Раніцай пад’ем, праверка. Жыве звычайным жыцьцём зэка».
29 кастрычніка актывіст «Гавары праўду» Міхась Башура, які адбыў за кратамі болей за 2 месяцы, падаў у Савецкі суд Менска скаргу на прысуд, які яму вынес тыдзень таму судзьдзя Савецкага суду Кірыл Палулех. У гэты дзень дзяжурным у судзе быў Кірыл Палулех, таму яму давялося прымаць скаргу на рашэньне, якое ён прымаў.

Вязьні, кастрычнік 2010
Даведка Свабоды
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч і былы вайсковец Уладзімер Асіпенка, якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэракту супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, сваёй віны ў судзе не прызналі і заявілі, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць. Абодва знаходзяцца пад вартай з 8 лютага 2009 году. Мікалай Аўтуховіч пакараны на 5 гадоў 2 месяцы зьняволеньня за незаконнае захоўваньне патронаў, Уладзімер Асіпенка атрымаў 3 гады за незаконнае абыходжаньне з зброяй. Былы міліцыянт Міхаіл Казлоў, якога таксама асудзілі па гэтай справе, у жніўні вызваліўся паводле амністыі пасьля году арышту.
Актывіст «Гавары праўду» Міхась Башура быў затрыманы 6 жніўня, пазьней яму выставілі абвінавачаньне ў паўторнай падробцы дакумэнтаў, за што яму пагражала да 5 гадоў абмежаваньня волі. 19 кастрычніка суд пакараў Міхася Башуру штрафам у 15,5 мільёна рублёў.
Актывіст АГП Андрэй Бандарэнка вінаватым сябе не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. У прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. Прадпрымальніка асудзілі на 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці за крадзеж маёмасьці фірмы.