Пяць этнічных узбэкаў асуджаныя судом на поўдні Кіргізстану да пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства прадстаўніка правапарадку і яго кіроўцы. Злачынства адбылося падчас этнічных сутыкненьняў сёлета ў чэрвені, калі ўсяго загінула 400 чалавек.
Яшчэ чацьвёра падсудных пакараныя турэмным зьняволеньнем тэрмінам ад 4-х да 25-ці гадоў, у дачыненьні да аднаго падсуднага прызначаная псыхіятрычная экспэртыза.
Тым часам пракуратура, якая прасіла пажыцьцёвага зьняволеньня для васьмі падсудных, выказала расчараваньне вэрдыктам суду. Незадаволеныя рашэньнем і сваякі забітага міліцыянта.