Калёнія на Марсе ў 2030 годзе

Амэрыканскае аэракасьмічнае агенцтва NASA плянуе паслаць групу астранаўтаў на Марс у 2030 годзе. Пры гэтым, як паведамляе тэлекампанія Скайньюс, разглядаецца варыянт пры якім добраахвотнікаў ня будуць вяртаць на Зямлю. Яны застануцца на чырвонай плянэце, каб заснаваць там пастаянную калёнію.

Кошт праграмы калянізацыі Марса ацэньваецца прыкладна ў 7 млрд. даляраў. NASA плянуе прыцягнуць да далейшых распрацовак багатых прыватных спонсараў. Прадстаўнікі агенцтва распавялі, што ўжо абмяркоўвалі гэтае пытаньне, у прыватнасьці, з стваральнікам кампаніі Google Лары Пейджем, і той быццам бы выказаў папярэднюю гатоўнасьць укласьці ў праект 1 – 2 млрд. даляраў.